«Рым» Славаміра Адамовіча
15 сакавіка сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Славамір Адамовіч прэзентаваў сваю шостую кнігу паэзіі «Рым».
Кніга — не пра Італію, а пра той складаны духоўна-псіхалагічны стан неспакою і прадчування падзеі, які выказваецца словам «рымець» — дакладней, створаным паводле
яго аддзеяслоўленым назоўнікам.
15 сакавіка сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Славамір Адамовіч прэзентаваў сваю шостую кнігу паэзіі «Рым».
Кніга — не пра Італію, а пра той складаны духоўна-псіхалагічны стан неспакою і прадчування падзеі, які выказваецца словам «рымець» — дакладней, створаным паводле
яго аддзеяслоўленым назоўнікам.
Моц і выразнасць радка Адамовіча — у той традыцыі, якую прадстаўляе паэт. Прыгадаем, што Славамір здаўна належыць да групоўкі, якую называюць «сысятнікі». То бок,
прыхільнікі стылёвай манеры незабыўнага Анатоля Сыса. Для якіх, у адрозненне ад «глабусятнікаў» (паэтычная групоўка Адама Глобуса), па меркаванні аднаго з прысутных на прэзентацыі,
больш важным аказваецца напяты сэнсавай энергіяй змест, чым адшліфаваная форма. Не выпадкова ў прадмове да выдання празаік Васіль Якавенка назваў Адамовіча «адчайным і рашучым, простым і
шчырым, адораным і адукаваным, суцэльным і моцным». І прынцып творчага падыходу, сфармуляваны Адамовічам у звароце да сваіх прыхільнікаў-чытачоў, вельмі празрысты: «як жывеш
— так і пішаш». Не цураючыся чорнай працы, якая часам патрабуецца для ўвасаблення задуманага. Прыгадаем, як Адамовічу закідалі тое, што, эміграваўшы ў Нарвегію, дзе і была напісана
значная частка кніжкі, ён жыў коштам збірання пустых пляшак. Але ж грошы з таго пайшлі на выданне чарговай кніжкі! Гэта маніфест творчага чыну, мэта якога — адстойванне годнасці і гонару
чалавека. І таму натуральнымі гучалі словы падтрымкі і салідарнасці Славаміра Адамовіча, сказаныя гвалтоўна арыштаванаму беларускім рэжымам кандыдату ў прэзідэнты і паэту Уладзіміру Някляеву.
Зараз Адамовіч працуе над празаічным творам — раманам «Цана Еўропы», частка якога з’явілася на старонках першага нумара часопіса «Дзеяслоў».