Саўка і Грышка адсвяткавалі год супольнай творчасці

Халодны чэрвень 2011 года выдаўся гарачым на падзеі культуры. Дала сябе ведаць не толькі адсутнасць спёкі, якая ў іншыя гады фактычна выганяе гарадскіх жыхароў на курорты і лецішчы. Шакуючыя падзеі снежня 2010 года, а пасля красавіцкі выбух у метро сур’ёзна скаланулі прадстаўнікоў культуры, ператварыўшы мінулую зіму і вясну ў фактычна мёртвы сезон. І таму дзеячы культуры спрабуюць данесці да народу ўсё тое, што не паспелі прачытаць, праспяваць і прамаляваць увясной.



f0837f171aae7ccf1a8909b6a0cc3559.jpg

Халодны чэрвень 2011 года выдаўся гарачым на падзеі культуры. Дала сябе ведаць не толькі адсутнасць спёкі, якая ў іншыя гады фактычна выганяе гарадскіх жыхароў на курорты і лецішчы. Шакуючыя падзеі снежня 2010 года, а пасля красавіцкі выбух у метро сур’ёзна скаланулі прадстаўнікоў культуры, ператварыўшы мінулую зіму і вясну ў фактычна мёртвы сезон. І таму дзеячы культуры спрабуюць данесці да народу ўсё тое, што не паспелі прачытаць, праспяваць і прамаляваць увясной.
28 чэрвеня ў Мінску адбылася прэзентацыя вострасюжэтнага музычнага праекту “Саўка ды Грышка. Песні праўды. Гэтыя песенькі многія слухалі штотыдня на сайце “Радыё Свабода. Ідэя раздваення беларускага народу на “чэсных і “шчырых была ўвасобленая ў аля рэстаранных прыпеўках на папулярныя матывы. Фальклорныя Саўка ды Грышка, якія колісь “ладзілі дуду, цяпер — па розныя бакі беларускіх барыкадаў. Саўка — дробны лукашэнкаўскі чыноўнік, а Грышка — спачувае апазіцыі. Дзень пры дні абодва спявалі голасам Вольскага (у розных танальнасцях, апрабаваных ім яшчэ пры стварэнні знакамітых Казіка і Юзіка з “Народнага альбому) аб “бягучай палітычнай сітуацыі. Праект меў сваю дынаміку. Ці думаў, напрыклад, Вольскі, што абодва героі трапяць у беларускую турму пасля 19 снежня?.. Толькі Саўку забяруць памылкова ды хутка выпусцяць, а вось “Грыша ізь цюрмы яшчэ ня выйшаў.
Нягледзячы на заяўленую нагоду канцэрту, 28 чэрвеня ў Мінскім Loft-cafe Вольскі і яго музыкі не сталі засяроджвацца на самім праекце, а проста праспявалі ўсе абажаныя публікай хіты аўтарства вялікага рокера: тут былі і песні з праектаў “Народны альбом і “Я нарадзіўся тут, і скарочаная праграма “Белай яблыні грому — і несмяротныя “Тры чарапахі і “Паветраны шар.  “Цікава, як цяпер Артыруч разрульвае справу з “Шарам і з “Чарапахамі, калі распаўся N.R.M.? Ці маюць яны права граць гэтыя песні і ці мае ён права? — спытаўся нехта побач са мной у тлумным клубе. “Ты што! На нацыянальныя гімны аўтарскае права не распаўсюджваецца! — адрэзаў нехта яму ў адказ. Відаць, юрыст...


“Ці пайду я ў сераду гуляць? — адказаў Вольскі пытаннем на пытанне залы, — Ну як можна? У сераду а 19-й — прэзентацыя Малой медыцынскай энцыклапедыі!
Такім ненавязлівым піярам ён нагадаў пра іншы культурны прадукт РС гэтага лета — доўгачаканую новую кнігу эсэ Альгерда Бахарэвіча. І калі народ запляскаў яму чарговы раз, дадаў: “Пляскайце, пляскайце... сёння можна!


Лявон Вольскі ў тым фармаце, у якім ён прагучаў 28 чэрвеня ў Мінску, выявіўся найлепшым антыдэпрэсантам супраць усяго, што адбываецца ў краіне. Шал у клубе стаяў неймаверны: скокі чаргаваліся з воплескамі — і ўсе спявалі — а дакладней крычалі на памяць песні... І ў якасці прыемнага дадатку да канцэрта кожны глядач вынес з сабой дыск з усімі песнямі Рыгора Глыка ды Савелія Пстрычкі. Такія імёны носяць vox populi Саўка ды Грышка, прыдуманыя на “Радыё Свабода. Дай жа Божа, каб у новым годзе сябры нарэшце памірыліся і болей не сварыліся. Каб жыццё падказала аўтару менавіта такі варыянт развіцця вобразаў.