Свята старажытнай музыкі
27–29 красавіка ў Мінску адбыўся ХІ міжнародны фестываль сярэднявечнай і фальклорнай музыкі “Дударскі фэст–2012. Сапраўднае свята для шматлікіх прыхільнікаў старажытнай музыкі, бо на фестывалі, як заўжды, быў прадстаўлены авангард айчыннай медыевальнай сцэны, навінкі ад лідараў дударскага руху Беларусі. (На здымку: Тодар Кашкурэвіч)
27–29 красавіка ў Мінску адбыўся ХІ міжнародны фестываль сярэднявечнай і фальклорнай музыкі “Дударскі фэст–2012. Сапраўднае свята для шматлікіх прыхільнікаў старажытнай музыкі, бо на фестывалі, як заўжды, быў прадстаўлены авангард айчыннай медыевальнай сцэны, навінкі ад лідараў дударскага руху Беларусі.
(На здымку: Тодар Кашкурэвіч)
Адна з пастаянных задач “Дударскага фэсту — пошук такой канцэртнай формы, якая б была цікавая слухачам і захапляла выканаўцаў. Бо ад іх узаемаадносін якраз і залежыць
поспех альбо няўдача імпрэзы. Таму на мінулагодніх “Дударскіх фэстах былі прадстаўлены рознабаковыя аспекты існавання беларускай дударскай традыцыі ў кантэксце еўрапейскай:
беларускія слухачы даведаліся, як гучаць розныя тыпы інструментаў, пазнаёміліся з выканаўцамі з Польшчы, Японіі, Эстоніі, Латвіі, Расіі.
Своеасаблівую сенсацыю (і дыскусію) зрабіла жаночая традыцыя грання на дудзе, што пачынае нараджацца ў краіне. Прыемна, што беларускія дзяўчыны стварылі на сцэне цудоўны музычны вобраз з выразным
славянскім жаночым шармам (гляньце на здымкі дзяўчат з дудамі ў альманаху “DUDAR!). Гэты сінтэз робіць наш дударскі рух больш разнастайным і прывабным.
Нельга не ўспомніць і нараджэнне такога стылістычнага спалучэння, як выкарыстанне дуды ў беларускіх рок-гуртах. Арганізатары цудоўна разумеюць важнасць развіцця дударскай традыцыі ў межах сучасных
стылістычных напрамкаў.
Вось і “Дударскі фэст–2012 займеў сваю разынку. Арганізатары абвясцілі, што яго лейтматывам стане выкарыстанне дуды разам з электроннай музыкай, а таксама ў ды-джэйскіх
сэтах.
Праўда, першы дзень “Дударскага фэсту быў аддадзены беларускай традыцыі ў чыстым выглядзе: у холе Палаца ветэранаў граў малады дударскі гурт “Тутэйшыя, а на
сцэне валадарылі тыя, хто сёння вызначае стан айчыннай дударскай школы. Першымі на сцэну выйшлі ўдзельнікі івянецкага дзіцячага гурта “РАРОГ, якім кіруе былая ўдзельніца гурта
“Стары Ольса, а цяпер педагог Кацярына Радзівілава. Інструментальны склад гурта “РАРОГ — два шалмеі, дуда і бубен. Нягледзячы на невялікі склад, гурту
пад сілу выконваць даволі складаныя інструментальныя п’есы — як сярэднявечныя, так і фальклорныя. Слухачы цёпла прымалі такія вядомыя дударскія мелодыі, як
“Верабей, “А мой дзядзька дуднік быў, што надало юным музыкантам імпэту і добрага творчага настрою да наступнага “Дударскага фэсту.
Дударскі дуэт Дзяніс Сухі (які граў на мацянцы — трохбурдоннай, безрагаўнёвай дудзе сваёй вытворчасці) і Стась Чавус парадавалі слухачоў яркім выканаўчым майстэрствам: гучанне іх
інструментаў адрознівалася чыстатой тэмбраў, глыбінёй дудовага гуку і выразнай танцавальнасцю. Здаецца, музыкі толькі што сышлі з подыума сельскай карчмы. Іх рэпертуар складаўся з музыкі
ХІХ–ХХ стагоддзяў — найгрышаў вядомых беларускіх дудароў мінулага: беларускай “Полькі, “Мяцеліцы, малавядомай версіі
“Лявоніхі. З часам да дуэта Сухі—Чавус дадаўся бубнач Яўген Барышнікаў, а Стась узяў у рукі скрыпку. Так утварыўся традыцыйны гурт “траістых музыкаў,
толькі ў яго складзе дамінавала дуда Дзяніса, што было характэрна для сельскіх капэл яшчэ да з’яўлення на беларускіх землях гармоніка.
“CORNUCOPIA
“ESSA
Гурт абрадавага фальклору “ESSA вітаў слухачоў змененым складам. Цяпер у ім граюць дудар Тодар Кашкурэвіч, вакальныя партыі выконвае Вольга Кашкурэвіч, на скрыпцы грае і спявае
Кацярына Радзівілава. Як зазначыў Т. Кашкурэвіч, галоўная мэта музыкантаў — перадаць слухачам адчуванне эмоцыі, якую геніяльна ўклалі нашы продкі ў спеўны фальклор. “Фальклор не
можа быць гісторый, ён жыве ў нашай рэчаіснасці, — падсумаваў Тодар.
Сапраўды, у выканні “ESSA прагучалі песні каляндарнага цыклу: “Юр’я-Цмок, рэлігійны спеў “Замова да Пяруна, вядомы танец
“Таўкачы ў мінорнай танальнасці. Поспеху гурта “ESSA спрыяла высокае выканаўчае майстэрства і аўтарскае прачытанне даўніх ўзораў народнай творчасці, след якіх
губляецца ў стагоддзях. Асабліва хацелася б звярнуць увагу на вакальныя магчымасці Вольгі Кашкурэвіч, якая зачаравала слухачоў экспрэсіўнасцю спеваў і заглыбленасцю ў фальклорную тэму.
Першы дзень “Дударскага фэсту завяршыў гурт “Стары Ольса, музыканты якога выканалі творы эпохі Рэнесансу і ранняга барока. Асаблівай шляхетнасцю вызначаліся
адносіны ольсаўцаў да “Полацкага сшытка. Зразумела, справа рэканструкцыі гэтага музычнага помніка — вельмі тонкая і патрабуе шмат ведаў па сярэднявечнай тэматыцы. Гэтыя
веды музыканты маюць, таму факт застаецца фактам: апрацоўкі “Полацкага сшытка ад “Старога Ольсы — узорныя для айчыннай медыевальнай сцэны. У гэтым
наведвальнікі “Дударскага фэсту ўпэўніліся, калі гучалі такія п’есы з “Полацкага сшытка, як “Танец у балканскім стылі,
“Пастыр, “Немец, “Ягелонскі танец ды іншыя.
Зміцер Сасноўскі
“TRYZNA
Акрамя гэтых мелодый, музыканты выканалі і некалькі твораў, якія раней былі мала вядомы слухачам. Такім сюрпрызам стала кампазіцыя “Маці-каралева з адной з еўрапейскіх музычных
партытур мінулага. “Маці-каралева — твор рэлігійны, баладнай структуры, які мае больш за дваццаць вершаваных слупкоў. Удзельнікі “Старога Ольсы
пераклалі тэкст на беларускую мову і гарманізавалі яго для гурта старажытнай музыкі. Увогуле, новая кампазіцыя ў выкананні “Старога Ольсы прагучала манументальна і сугучна з
беларускай музычнай традыцыяй. Такія ўражанні ад беларускай і еўрапейскай музыкі мінулага сталі галоўнымі чыннікамі першага дня “Дударскага фэсту.
Другі дзень “Дударскага фэсту быў прысвечаны традыцыйнай “Дударскай канферэнцыі, якая прайшла на свежым паветры ў музейным комплексе “Дудуткі.
Не ўсе слухачы змаглі туды патрапіць, таму арганізатары фестывалю прадублявалі музычную праграму ўжо ў сталічным клубе “RE:PUBLIC. У рамках гэтай часткі праграмы выступілі ўжо
знаёмыя па першаму фестывальнаму дню выканаўцы: гурт “Тутэйшыя, “траістыя музыкі Д. Сухі, С. Чавус, Я. Барышнікаў. І завяршыў першую частку апошняга дня
фестывалю гурт “Стары Ольса. Іх сэты паўтарылі праграмы першага дня, як і слухацкую рэакцыю на іх выступы. Таму засяродзімся на тым, што новага чакала слухачоў па завяршэнні
фэсту.
Першай такой “навінкай стаў выступ гурта дударскай музыкі “CORNUCOPIA з салістамі на галісійскай гайце Зміцерам Шыманскім і Ягорам Кацючэнкам. Гурт арыентуецца
збольшага на еўрапейскую музычную традыцыю і адпаведны рэпертуар, а гучанне “CORNUCOPIA наблізілася да чыстага дударскага, без нейкіх музычных дамешкаў. Хоць гурт па сваёй
спецыфіцы застаецца інструментальным, у рэпертуары ёсць вакальныя творы, у тым ліку і беларускага паходжання. Адзін з іх — “Рэкруцкая — выклікаў асабліва шчырыя
апладысменты слухачоў і арганічна завяршыў праграму “CORNUCOPIA.
“PAWA
“Тутэйшыя
Міжнародная частка фэсту была прысвечана музыцы Польшчы, Усходняй і Паўночнай Еўропы, якую прапанаваў слухачам гурт сярэднявечнай музыкі са Шчэціна “TRYZNA пад кіраўніцтвам М.
Матыня (Michal Matynia). У складзе гурта шмат старажытных інструментаў: галісійская гайта, цыстра, шведская nyckelharpa і інш. Беларускія слухачы высока ацанілі выканаўчае майстэрства і
арыгінальнасць аранжыровак гасцей і воклічамі “брава! выказвалі спадзеў на новыя музычныя сустрэчы.
Своеасаблівую сенсацыю стварыла суполка дудароў, якія своечасова вярнуліся з “Дударскай канферэнцыі ў Дудутках. Абяцаны арганізатарамі імправізацыйны сэт з удзелам ды-джэя Паўла
Бальцэвіча падтрымалі сваім дударскім імпэтам Дзяніс Шматко (“Тутэйшыя), Зміцер Сасноўскі, Сяргей Тапчэўскі (“Стары Ольса) і Дарэк Джаман
(“TRYZNA). Іх імправізацыі адрозніваліся спантаннасцю, і ў той жа час гарманічнай зладжанасцю з сучаснымі электроннымі рытмамі ды-джэйскіх прылад. Малады люд выкарыстаў магчымасць
ад душы патанчыць і навучыцца старажытным па ў танцавальных гуртоў “Яварына, “Ды Грыза, “Фламея, “Гістрыён.
Праект “PAWA, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Юрась Панкевіч і Мікіта Седзянкоў, прапанаваў слухачам сваё разуменне сінтэзу сучаснасці і старажытнасці. Іх дыска-фолк
заснаваны на выкарыстанні дыскатэчных рытмаў, тэмбраў сінтэзатараў, драйву струнных інструментаў і фолькавага гучання беларускай дуды. Па сутнасці, “PAWA —
пост-фолк-мадэрнавы гурт, які пашырае веды моладзі пра айчынны фальклор з дапамогай папулярных рытмаў і рок-аранжыровак. Таму менавіта музыкі гурта “PAWA падрыхтавалі слухачоў да
супер-моцных уражанняў, якія выклікалі ў іх лідары айчыннай фолк-рок-сцэны — гурты “Кашлаты Вох і “LITVINTROLL.
Ва ўступным слове да слухачоў і ўдзельнікаў “Дударскага фэсту–2012 яго заснавальнік Тодар Кашкурэвіч адзначыў, што адроджаная дударская школа Беларусі — самая
аўтарытэтная ва Усходняй Еўропе. І сёлетні “Дударскі фэст даў новыя падставы для такога сцвярджэння. Хаця і не гарантаваў спакою яго арганізатарам у новым дударскім сезоне.