Танчым Хава-нагіла і святкуем габрэйскі Новы год

Сёння напярэдадні габрэйскага Новага года з шумнымі песнямі і танцамі на тэрыторыі Верхняга горада праходзіць свята габрэйскай культуры «Восеньскія святы».

Танцавальны ансамбль "Апельсін"

Танцавальны ансамбль "Апельсін"

Вас можаце пазнаёміцца з традыцыямі старажытнай габрэйскай культуры, а адчуць яе нацыянальны каларыт дапамогуць майстар-класы і выставы, нацыянальная габрэйская кухня, музыка і танцы, віктарыны, конкурсы і шмат іншага. Вы даведаецеся, як танчыць Хава-нагіла і чаму габрэйскі Новы год адзначаецца ўвосень.

Майстар класы па габрэйскім танцам

Майстар класы па габрэйскім танцам


Рош ха-Шана, што літаральна азначае «глава года» — габрэйскі Новы год, які адзначаюць сёлета з 20 верасня па 22 верасня. Ён азначае сабой пачатак восеньскага сезону Ямім нораім, калі людзей судзяць за ўчынкі, учыненыя за мінулы год. Гэта адмысловая імпрэза для юдэяў, з ім злучана нямала традыцый: трубіць у рытуальны рог — шофар, пераасэнсоўваць учынкі за год, есці яблыкі з мёдам і жадаць салодкага новага года. Імі, гэтак жа, як і мацой, частуюць госцяў. Абодва дня Рош ха-Шана габрэі ходзяць на службу ў сінагогу, слухаюць малітвы. Акрамя таго, у другой палове першага дня, па традыцыі, людзі ідуць да праточнага вадаёма і кідаюць у ваду хлебныя крошкі, якія сімвалізуюць грахі чалавека.

 

7.40, танцавальны ансамбль "Апельсін"

7.40, танцавальны ансамбль "Апельсін"



У Новы год заўсёды пануе святочны радасны настрой. І сённяшняя праграма насычана непаўторным каларытам і гумарам, які ўласцівы габрэйскаму народу. А нацыянальныя мелодыі дапамагаюць глыбей акунуцца ў атмасферу. І таму тут, як нідзе больш у іншым месцы, можна пераканацца ў тым, які вясёлы, прыязны, лагодны і добраўспрымальны да жарту гэта народ. 

10_29_logo.jpg


На сённяшнім свяце на сцэне каля канцэртнай залы «Верхні горад» выступаюць артысты розных кірункаў: оперныя спевакі Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі, сучасныя моладзёвыя групы — такія як The Feedback і Tok Rukoo. Таксама можна пачуць габрэйскую музыку ў выкананні ансамбляў «Шалом» (Ліда), «Тхія» (Бабруйск), «Аідзіше Нэшоме» (Віцебск). А ўвечар у Музычным завулку пачнецца фэст электроннай музыкі, на які прыедзе адмысловы госць з Ізраілю Dj Tuka.

Народны ансамбль "Шалом"

Народны ансамбль "Шалом"

Ансамбль скрыпачоў "Віалінкі"

Ансамбль скрыпачоў "Віалінкі"

Спецыйна для дзяцей прадугледжана вялікая колькасць інтэрактыўных забаў. А тыя, хто шукае не толькі весялосці, але і новых ведаў, духоўнасці, карыснай інфармацыі, могуць задаць пытанні рабіну і гісторыкам. Прадстаўнікі рэфармісцкага юдаізму прывезлі рытуальны музычны інструмент з рога жывёлы — шофар, а ўдзельнікі габрэйскага культурнага грамадства «Эмуна» прэзентуюць свае праекты.

7_38_logo.jpg


Дарэчы, як апынулася — граць у шофар не так ужо і проста. Паспрабаваць свае сілы сабралася немала смельчакоў, але шофар даўся не кожнаму — трэба мець не толькі ўменне, але і добрыя лёгкія.

Майсатр-клас па краў-мага

Майсатр-клас па краў-мага


Не будзе сумна і аматарам актыўнага ладу жыцця, асабліва фанатам адзінабостваў — іх павінна зацікавіць прадстаўленне па ізраільскім баявым мастацтве краў-мага. Кожны салдат у Войску абароны Ізраілю навучаецца гэтым прыёмам рукапашнага бою.

Бясплатнае частаванне мацой з яблыкамі і мёдам

Бясплатнае частаванне мацой з яблыкамі і мёдам

Гурманаў чакаюць не толькі фуд-корты з блюдамі нацыянальнай кухні. Прадстаўнікі габрэйскай абшчыны з радасцю дзеляцца з гасцямі рэцэптам мядовага пірага са спецыямі — леках, які рыхтуюць за некалькі дзён да Рош а-Шана. Прадстаўнікі іншай сінагогі — хабад — пякуць на вачах прысутных смачныя булачкі халы (габрэйскі традыцыйны святочны хлеб, які рыхтуюць са здобнага дражджавога цеста з яйкамі). Аматарам здобы дакладна павінна прыйсціся даспадобы.

Але ж большая частка гурманаў прыйшла, зразумела, каб пакаштаваць стравы менавіта габрэйскай кухні, якая, як тут жартуюць самі кухары і арганізатары, не менш багатая за італьянскую. Хумус з нутам, кугель, штрудель, фалафель… А адных назваў хочацца есці. Ахвотнікаў пакаштаваць сабралася так багата, што больш пашанцавала толькі, тым, хто прыйшоў на самы пачатак свята. Астатнім даводзіцца цяпер трываць у доўгіх чэргах. Самая доўгая чарга, дарэчы, выбудавалася каля намёту, у якім бясплатна частуюць мацой, яблыкамі і мёдам.

 

Імправізаваная Сцяна Плачу

Імправізаваная Сцяна Плачу

Зацікаўленасць выклікае і імправізаваная Сцяна Плачу, якую арганізатары ўсталявалі непадалёк ад сцэны. Да людзі маюць магчымасць напісаць запіскі з пажаданнямі і пакінуць іх ў кішэньцы стэнда. Пасля свята іх адправяць у Іерусалім і пакінуць паміж камянёў у сапраўднай Сцяне Плачу. Але загадаць сёння жаданне можна не толькі да Сцяны Плачу. Вядуць сённяшняе мерапрыемства два Яўгена — Булка і Перлін. Пры гэтакім спалучэнні, як вядома, таксама можна гэта зрабіць, чым вядоўцы і скарысталіся. Больш за сто чалавек сабраліся ў кола паміж дзвюма Яўгенамі, і ўзяўшыся дружна за рукі загадалі свае пажаданні.

Пры гэтым выпадкова, але вельмі сімвалічна недзе з боку прагучаў гук сакральнага шофара, на што Яўген Булка адмыслова звярнуў увагу, слушна заўважыўшы: «Беларусі – вельмі цікавая краіна. Толькі нядаўна гучалі званы касцёлу, зараз мы чуем шофар, а ўвечары загучаць званы праваслаўнага храму». А яшчэ Яўгены абвясцілі конкурс на лепшую назву для іх дуэта. Таго, хто прыдумае найбольш удалую назву – чакае прыемны прыз.

Свята парцягнецца да 18.00. Пакаштаваць стравы габрэйскай нацыянальнай кухні можна з 12.00 да 22.00

Арганізатары свята — Мінгарвыканкам і Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын. Фестываль арганізаваны пры падтрымцы пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, Ізраільскага культурнага цэнтра.



Даведка:

Габрэі з'явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў XIV стагоддзі, у часы Вялікага Княства Літоўскага. Першая пісьмовая крыніца пра знаходжанне габрэяў на беларускай зямлі датаваная 1383 годам. Гэта грамата князя Вітаўта брэсцкім габрэям. Паводле перапісу 1897 года, на беларускіх землях пражывала больш 900 тысяч габрэяў, што складала 21,1% габрэйскага насельніцтва рысы аселасці Расійскай імперыі. Пры гэтым яны з'яўляліся другой па значнасці этнічнай групай на беларускіх землях. У 1917 годзе толькі ў Мінску было 83 сінагогі.

У 1920—1930-х гадах у БССР існавала чатыры дзяржаўных мовы: беларуская, руская, габрэйская (ідыш) і польская. У 1939 годзе ў БССР пражывала 375 тысяч габрэяў. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі было каля 1 мільёна габрэяў. У гады вайны тут загінула 983 тысяч яўрэяў, у тым ліку 85 тысяч замежных габрэяў. Паводле дадзеных перапісу 1999 года, яўрэйскае насельніцтва ў рэспубліцы складала 27 810 чалавек. Паводле дадзеных перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 года, у краіне жыло каля 13 тысяч яўрэяў. Беларуская габрэйская абшчына, якая ўлічвае таксама мяшанцаў і габрэяў на чвэрць (паводле нормаў ізраільскага «Закона пра вяртанне»), налічвае не меней за 50—60 тысяч чалавек.

Фота аўтара