ТБМ зрабіла каляндар, прысвечаны Каліноўскаму

Прэзентацыя беларускіх насценных і настольных календароў у межах кампаніі "Будзьма беларусамі" адбылася ў сядзібе Таварыства беларускай мовы 16 лістапада.



img_5822.jpg

Да 150-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага, якое будзе адзначацца ў 2013 годзе, падрыхтаваны насценны і настольны каляндар з выявай змагара за незалежнасць Беларусі. Дакладней кажучы, каляндар аздабляе калаж з вядомага фотаздымка Кастуся Каліноўскага і аркушаў газеты "Мужыцкая праўда", якую ён выдаваў. Мастаком і дызайнерам календара з'яўляецца Ігар Марачкін.

img_5793.jpg

"Сілай таленту мастака у нашай памяці застаюцца дарагія для кожнага беларуса імёны. Гэта постаці нашай гісторыі. Гэта тыя людзі, гледзячы на якіх мы самі натхняемся любоўю да Бацькаўшчыны і жаданнем штосьці рабіць для яе", — адзначыла намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім.

img_5795.jpg

"Кастусь Каліноўскі — вельмі значная постаць у нашай гісторыі. Мне было дужа цікава і важна працаваць над гэтай тэмай, сумясціць на календары вядомы партрэт змагара і тое, што праходзіла праз яго жыццё, было яго асновай. Маю на ўвазе аркушы "Мужыцкай праўды", — падзяліўся сваімі ўражаннямі ад працы мастак.

На 2013 год надрукавана таксама серыя насценных календароў "Беларусь — краіна замкаў". На іх прыгожыя выявы Міра, Крэва, Навагрудка, Ліды, Нясвіжа, Мсціслава, Любчы. Здымкі на аздобу прадаставіў з уласнага фотаархіва зноў жа Ігар Марачкін.

img_5787.jpg

Старшыня ТБМ Алег Трусаў падчас імпрэзы прадэманстраваў прысутным серыю календароў 2012 года "Захаваем нашу гістарычную спадчыну" з фотаздымкамі старасвецкай забудовы, якая яшчэ засталася ў некаторых беларускіх гарадах, а таксама дыхтоўныя календары мінулых гадоў, прысвечаныя Максіму Багдановічу і Уладзіміру Караткевічу. Усю гэтую прыгажосць дасюль можна знайсці на Румянцава, 13. Для тых, хто не трапіў на прэзентацыю будзе цікава ведаць, што календары серыі "Захаваем нашу гістарычную спадчыну" выкладзены ў інтэрнэце на сайце Таварыства беларускай мовы.

img_5826.jpg

"Мы раздаем асобнікі календароў дыпламатам іншых краінаў, каб яны бачылі, што і ў нас ёсць свая гісторыя. Такія календары — гэта візітоўка краіны",— падкрэсліў Алег Трусаў.

Удзельнікі прэзентацыі таксама сышлі з падарункамі. Яны змогуць упрыгожыць сваё жытло календарамі з выявамі гістарычнай забудовы беларускіх