У Брэсце адкрыўся XII Міжнародны фестываль асаблівых тэатраў «Непратаптаны шлях»

У гэтым годзе фестываль сабраў тэатральныя калектывы з 5 краін: Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы і Украіны, дзе асноўныя акторы — дзеці і дарослыя з абмежаванымі магчымасцямі.

44_770x470.jpg


Аднак варта заўважыць, што ўсе тэатры — інтэграваныя. Нароўні з асаблівымі людзьмі ў спектаклях граюць іх родныя і блізкія, а таксама прафесійныя акцёры.


— Наш калектыў быў створаны 10 гадоў таму, дзякуючы кіраўніку Ліліі Сюцік, — кажа Вольга Патлык — мама, артыстка, касцюмер і намеснік рэжысёра львоўскага тэатра «Малюначак». — Яна сабрала ўсіх матуль асаблівых дзяцей і прапанавала стварыць свой тэатр. Мы пагадзіліся і сталі працаваць над гэтым. Вядома, былі розныя пробы, але, у рэшце рэшт, мы спыніліся на тэатры ценяў. І мы ўсе ў ім працуем — хто касцюмерам, хто грымёрам, хто асвятляльнікам, а хто «голасам за кадрам». Можна сказаць, што наш тэатр — сямейны.

tea_1.jpg


Львоўскі «Малюначак» упершыню прымае ўдзел у тэатральным форуме ў Брэсце, хаця на іншых фестывалях калектыў ведаюць добра. Многія з украінскіх удзельнікаў таксама першы раз апынуліся ў горадзе над Бугам, а хтосьці з іх добра памятае, як яго прымалі ў піянеры ў Брэсцкай крэпасці.
Як падзяліліся хлопцы з тэатра «Малюначак», тэма фестывалю ў гэтым годзе — «Афрыка» — выклікала ў іх непадробную цікаўнасць. Бо гэта ж гарачая, экзатычная і дзікая краіна, пабываць у якой, напэўна, марыць кожны.

tea2.jpg


І на фестывалі сумна не было нікому. У зале Палаца прафсаюзаў, дзе праходзілі прэм'еры пастановак, гучна стукалі барабаны, раздаваліся пераможныя воклічы і лёталі рознакаляровыя дзіды. Але так як атмасфера тут панавала вельмі прыязная, ад гумовых «копій» ніхто не пацярпеў — з іх самыя прадпрымальныя адразу скручвалі нябачаных звяркоў.

tea8.jpg


Арганізатар фестывалю (а ім традыцыйна выступае Брэсцкае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Інвалід і асяроддзе») пастараўся, каб праграма мерапрыемстваў была разнастайнай, а спектаклі — інтэрактыўнымі. Прычым у жанрах не было ніякіх абмежаванняў.

tea6.jpg


Тэатр са Слоніма «Свежы вецер», які адкрываў фестываль спектаклем «Афрыканская гісторыя», зрабіў упор на харэаграфію. Як падзяліліся перад выхадам на сцэну артысты, ім вельмі страшна выступаць першымі, гэта ж вялікая адказнасць. Як той казаў «як фестываль адкрыеш, так ён і пойдзе» ...
Творчы калектыў Саюза людзей з абмежаванымі магчымасцямі (Вільнюс, Літва) прадставіў на суд гледача інтэр-оперу «Несмяротнае каханне ў выдмах».
Львоўскі тэатар ценяў «Малюначак» прэзентаваў займальную гісторыю «Аднойчы ў Афрыцы».
«Парад багоў» ад тэатра з Любліна (Польшча) «Акадэмія Артыстычна» перанёс гледачоў на гару Алімп да грэцкіх жыхароў неба.

tea9.jpg


Сваю інтэрпрэтацыю аповеду «Шэрая шыйка» прадставілі акцёры з тэатра «Радасць мая» з Сыктыўкара (Расія). Дарэчы, гэты тэатр, створаны 5 гадоў таму, з'яўляецца адзіным у Рэспубліцы Комі калектывам для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

tea11.jpg


«Зімовую гісторыю» пра пралескі распавёў тэатр «Планета сяброў» з Омска. «Лясной перапалох» зладзілі хлопцы з Луцка (тэатр «Тамі», Украіна). Тэатральны гурток «Прыступкі творчасці» з дома-інтэрната вёскі з прыгожай назвай Вяснова (Беларусь) парадаваў пастаноўкай «Калючая ружа». «Цікаўнага Слоніка» паказалі ліцадзеі з Віцебскага калектыву «Іскрынка» (Беларусь). Сваю «Ахвяру ў імя жыцця» прынёс тэатр «Калейдаскоп» з Століна.

tea14.jpg


10 тэатраў. 10 пастановак. 10 нястомных энтузіястаў-рэжысёраў, верных прынцыпу Маленькага Прынца Сэнт-Экзюперы «Ты ў адказе за тых, каго прыручыў». Самаахвярнасцю і цярпеннем гэтых людзей — бацькоў, сяброў, валанцёраў — можна толькі захапляцца.
Паводле Брестский курьер