У Гродна прэзентавалі праваслаўны беларускі пераклад Новага Запавета
Імпрэза ў гонар свята беларускага пісьменства і 500-годдзя Скарынавай Бібліі адбылася ў Гродна.
![20170903_172734_833x400.jpg 20170903_172734_833x400.jpg](/img/v1/images/20170903_172734_833x400.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Імпрэза прайшла ў актавай залі Свята-Пакроўскага
праваслаўнага сабору.
Арганізавала свята праваслаўная царква, таму цэнтральнай падзеяй стала прэзентацыя чарговага перакладу па-беларуску Новага Запавета. Гэты пераклад з грэчаскай мовы рыхтаваўся больш за 20 гадоў.
Сакратар сінадальнай біблійнай камісіі праваслаўнай царквы Таццяна Матрунчыкраспавяла:
— Зыходзячы з царкоўных патрэбаў, улічваючы царкоўную традыцыю, пераклад, які будзе актыўна выкарыстоўвацца царквой. Выдадзена гэта кніга ў грунтоўнай праваслаўнай традыцыі, з залатым цісненнем, у традыцыі Святога Пісання, як гэта прынята ў праваслаўнай царкве. Арфаграфія трошачкі адрозніваецца ад сучаснай агульнапрынятай арфаграфіі. Напрыклад, простая мова можа пачынацца з маленькай літары ў двукоссях.
Апрача выступу музыкаў, хору сабора і Алеся Дзянісава, імпрэза была ажыўлена інтэрактывам.
Святар са Шчучына Сяргей Сямашка прывёз копію друкарскага варштату эпохі Рэнесансу, з якога прадэманстраваў працу друкара часоў Францішка Скарыны.
![20170903_181626.jpg_nggid0559185_ngg0dyn_409x315x100_00f0w010c011r110f110r010t010.jpg 20170903_181626.jpg_nggid0559185_ngg0dyn_409x315x100_00f0w010c011r110f110r010t010.jpg](/img/v1/images/20170903_181626.jpg_nggid0559185_ngg0dyn_409x315x100_00f0w010c011r110f110r010t010.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра тое, як з’явіўся варштат у гімназіі Шчучына, распавёў айцец Сяргей Сямашка:
— Вядзецца выкладанне факультатыву пад назвай “Асновы маральнасці” на расейскай мове ў гімназіі горада Шчучына. Затым да гэтага працэсу далучыліся ўсе агульнаадукацыйныя ўстановы нашага рэгіёна. З 2014 года кожны год адзначаецца дзень праваслаўнай кнігі ў нашым горадзе. Мы не маглі не зацікавіцца тым, як робяцца кнігі. Гэта і стала асновай таго, што такі друкарскі варштат з’явіўся.
На вечарыне госці ўбачылі, як варштатам адціскалася друкарская папера. З кароткім выступам пра працы Францішка Скарыны выступіла кандыдат гістарычных навук Лідзія Кулажанка, а бібліятэка сабору пазнаёміла ўдзельнікаў імпрэзы з уласнымі старадрукамі.