У Беларусі пачаўся Год Каліноўскага
22 чэрвеня ў Мінску Грамадскі камітэт па святкаванні Года Кастутся Каліноўскага абвясціў пра планаваную ім у 2012-2013 гг. дзейнасць.
Утвораны напярэдадні да 150 гадавіны вызваленчага паўстання 1863 г. камітэт складаецца з больш як 30 вядомых навукоўцаў, журналістаў, грамадскіх дзеячоў.
22 чэрвеня ў Мінску Грамадскі камітэт па святкаванні Года Кастутся Каліноўскага абвясціў пра планаваную ім у 2012-2013 гг. дзейнасць.
Утвораны напярэдадні да 150 гадавіны вызваленчага паўстання 1863 г. камітэт складаецца з больш як 30 вядомых навукоўцаў, журналістаў, грамадскіх дзеячоў.
У прыватнасці, у камітэт увайшлі: Уладзімір Арлоў, Антон Астаповіч, Генадзь Бураўкін, Валер Булгакаў, Валянцін Жданко, Аляксей Кароль, Уладзімір Коласа Мікола Купава, Алесь Смалянчук, Барыс Пятровіч,
Генадзь Сагановіч, Сяргей Харэўскі, Фелікс Янушкевіч, якіх упаўнаважаны прадстаўляць тры сустаршыні – доктар Янка Запруднік з ЗША, лідэр грамадзянскай кампаніі “Гавары
праўду Уладзімір Някляеў і лідэр Руху “За Свабоду! Аляксандр Мілінкевіч.
Двое апошніх на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ паведамілі, што цягам бліжэйшых дзвюх год мяркуецца правесці некалькі дзясяткаў розных мерапрыемстваў, прысвечаных гадавіне паўстання і ўшанаванню памяці
яго гераічнага кіраўніка, Кастуся Каліноўскага. Адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя, з удзелам даследчыкаў з краін-суседзяў, пабачаць свет зборнікі архіўных і гістарычных дакументаў і іншыя
навуковыя выданні, пройдуць выставы мастацкіх твораў і пленэр, арганізуюцца асветніцкія паходы моладзі з ваенна-гістарычнымі рэканструкцыямі бітваў інсургентаў і царскіх карнікаў. Для прыцягнення
ўвагі студэнтаў і навучэнцаў, якія сёння маюць няшчасце зноў займацца па цэнзураваных падручніках імперскага тыпу, да знакавых падзей нацыянальнай гісторыі і абуджэння памяці пра яе выдатныя
постаці, пра яе “трагічную, мужную і гераічную мінуўшчыну, пройдуць віктарыны і конкурсы.
Урад Літвы ўжо абвясціў 2013 г. годам Каліноўскага ў Літве, і Грамадскі камітэт мае звярнуцца да беларускага Саўміна і Нацыянальнага сходу, а таксама да ўрадаў Польшчы і Літвы пра сумеснае ўшанаванне
гістарычнай падзеі.
Апазіцыі важна шукаць саюзнікаў і ва ўладных структурах, дзе разуменне гераічнага чыну Каліноўскага існавала яшчэ з савецкага часу – нездарма яго імя даўно носіць вуліца ў сталіцы. Як
адзначыў Аляксандр Мілінкевіч, “Каліноўскі – апостал беларускай свабоды і барацьбы за незалежнасць, герой на ўсе вякі, прыклад для нас. Такія людзі менавіта ствараюць
пачуццё годнасьці ў беларусаў, і нам вельмі важна гэтае 150-годзьдзе адзначыць прыстойна. Сілы і жаданне ў нас ёсць.
Гэта важна тым больш што свабода і незалежнасць Беларусі зноў пад пагрозай, назіраецца спроба рэвізіі каштоўнасных арыенціраў. У дзяржаўным часопісе “Беларуская думка
з’явіліся артыкулы, дзе ставіцца пад сумненне беларускасць Каліноўскага і гераічны сэнс яго ўчынкаў. Паводле публікацый школьнікаў прымушаюць пісаць сачыненні. Таму галоўная ідэя паўстанцаў
актуальная і сёння. Як сказаў Уладзімір Някляеў, “Кастусь Каліноўскі – найвыбітная асоба, адзіны з правадыроў паўстання 1863 г., хто ясна выказваўся пра свае мэты змагання за
свабоду і незалежнасць сваёй зямлі і народу… І яго пароль “Каго любіш? – Люблю Беларусь!, як і заявы ў “Мужыцкай праўдзе, на допытах, і ўрэшце
перад стратаю – усё вызначае для мяне як для паэта, і вельмі многае як для палітыка. Каліноўскі – тая постаць, якую трэба гераізаваць і разглядаць як сімвал
нацыі.
Грамадскі камітэт абвясціў пра распачатую падрыхтоўку да здымак фільма пра Кастуся Каліноўскага, а некаторыя часткі мемарыяльнай праграмы спадзяецца рэалізаваць у супрацоўніцтве з Міністэрствам
культуры, адукацыі, “Белпоштай – той жа выпуск памятных паштовак і марак. Альбо аднаўленне і ўсталяванне дошак і помнікаў паўстанцам, догляд раскіданых па Беларусі
пахаваняў герояў.
“Мы разлічваем на мясцовыя ініцыятывы і далучэнне новых сіл, – сказаў Аляксандр Мілінкевіч, прыгадаўшы пра асаблівыя мясціны ў розных кутках краіны. “Святое
балота ў яго родных Берштах на Шчучыншчыне, дзе на выспе, хаваючыся ад карнікаў, загінулі паўстанцы, і дзе калісці стаяў крыж. Ці дом на цяперашняй Савецкай, 5, дзе збіраліся
інсургенты і дзе аддаўна планавалася размясціць адпаведную шыльду.
Да дзейнасці камітэта далучаюцца беларускія суполкі Беластока, Вільні, Масквы. Але самае важнае трэба здзейсніць у Беларусі – вярнуць пачуццё самапавагі і гонару за гераічнае мінулае
моладзі, якая сёння пачынае выходзіць са школы, адвучыўшыся па “абрэзаных падручніках. І не проста стварыць крэатыўны вобраз “беларускага Чэ Гевары. Глабальная
мэта году Каліноўскага, па словах Някляева, – спыніць палітыку дэбеларусізацыі і вярнуцца ў рэчышча нацыянальнага адраджэння, звярнуцца да коду беларускай нацыі – хто за
Каліноўскага, той разам з намі.