Віншаванне з вясной ад Пушкіна
29 сакавіка ў фальварку-галерэі «Добрыя мыслі» (вул. Магілёўская,12) адчынілася выстава «Алесь Пушкін у Добрых мыслях».
Адкрыццё экспазіцыі аднаго з самых цікавых мастакоў сучаснай Беларусі Алеся Пушкіна, падрыхтаванай Таццянай Гаранскай і Віктарам Маркаўцом, адбывалася з удзелам самога мастака, які з’явіўся
перад публікай у вясёлым берэце-палітры, расквечаным свежымі фарбамі. Не толькі яскравыя колеры віталі надыход вясны: у экспазіцыі акрамя ўжо класічных работ канца 1980–2000-х Алесь
прадставіў свой канцэптуальны праект «Беларуская шпакоўня».

Апошні ўжо выклікаў фурор на кірмашы «Дызайн-Фармат–2008» летам мінулага года ў павільёне «Белэкспа», калі шпакоўні «Для Драздоў»
(залатая з гербам для элітнага пасёлку чыноўнікаў у Мінску) і «Для аграгарадкоў» (з чырвона-зялёнымі кайданкамі і дротам) былі неадэкватна ўспрыняты дырэкцыяй выставы. Тое, што
актуальнае мастацтва мае жывы сацыяльны змест, — у аўтарытарнай сістэме ўспрымаецца як палітычная правакацыя.
Варта зазначыць, што Алесь сапраўды закрануў важных птушак за самае святое, іранічна зірнуўшы на птушынае жытло. Але ж праект па сутнасці гумарыстычны і вясёлы, тут ёсць птушыныя дамкі і для тых,
«хто за адмену смяротнае кары альбо супраць мірнага атаму». І проста ў падарунак для дзяўчат на 8 сакавіка. І «для свядомых», пад саламяным брылём.
Маці
Як заўважае хітравата пасмейваючыся мастак, праз шпакоўню кожны гаспадар прыватнага ўчастка можа выявіць сваё стаўленне да жыцця. Шпакоўня «Мілітарная» — для былых
генералаў, «Стальная» — для сталіністаў, «Еўрапейская» са сцягамі «славянскіх рэспублік» — для прыхільнікаў еўраінтэграцыі,
уключна Расію. Забаўная гульня сэнсаў і вобразаў ужо прыцягнула да практычнага ўдзелу ў праекце палітыкаў, музыкаў, пісьменнікаў. Назавём толькі Аляксандра Мілінкевіча, Зміцера Вайцюшкевіча, Святлану
Алексіевіч.
Выстава дае магчымасць адчуць не толькі гульнявыя складовыя часткі таленту Пушкіна. Жывапісныя творы другой часткі экспазіцыі дазваляюць адчуць яго выключна моцную энергетыку манументаліста,
увасобленую ў станкавых творах. Шчымліва шчырыя — «Партрэт маці» (1989) або нацюрморт «Бывай, Радзіма» (1996). Даты і тэмы — вельмі важны
кампанент пры расшыфроўцы закладзенай у работы мастака думкі. Дарэчы, хіба не лепшае эсэ, прысвечанае жыццёваму шляху 44-гадовага творцы і дасягнутаму на ім, напісана крытыкам Пятром Васілеўскім.
Прэзентацыя кнігі апошняга «Рэтраспектыва», дзе эсэ надрукавана, адбудзецца на выставе ў прысутнасці Пушкіна ў бліжэйшую суботу, 4 красавіка, а 14-й гадзіне. Арганізатары выставы
запрашаюць — уваход вольны.