Ваньковіч у “Пантэоне беларускіх мастакоў”
28 мая ў Музеі-сядзібе Ваньковічаў у Мінску прайшла прэзентацыя кнігі, прысвечанай творчасці самага вядомага мастака-рамантыка Беларусі Валенція Ваньковіча (1800-1842). Аўтар выдання,
кіраўнік Музея Ваньковіча Наталля Сычова, якая займаецца вывучэннем творчасці Ваньковіча 30 год.
У сваім выступе яна з задавальненнем канстатавала факт вяртання беларускім аматарам карцін мастака ў колеры. Так сталася, што работы творцы знаходзяцца за мяжой, пераважна ў Варшаве.
28 мая ў Музеі-сядзібе Ваньковічаў у Мінску прайшла прэзентацыя кнігі, прысвечанай творчасці самага вядомага мастака-рамантыка Беларусі Валенція Ваньковіча (1800-1842). Аўтар выдання,
кіраўнік Музея Ваньковіча Наталля Сычова, якая займаецца вывучэннем творчасці Ваньковіча 30 год.
У сваім выступе яна з задавальненнем канстатавала факт вяртання беларускім аматарам карцін мастака ў колеры. Так сталася, што работы творцы знаходзяцца за мяжой, пераважна ў Варшаве.
Гэта другое выданне з серыі ў 100 кніг. Серыя — плён супрацоўніцтва Нацыянальнага Мастацкага музея, Міністэрства культуры і выдавецтва “Беларусь — задуманая ў
сёлетні год кнігі дырэктарам галоўнага мастацкага музея краіны Уладзімірам Пракапцовым як асветніцкі праект, падобна, асуджана на поспех. Тысячны наклад першай, прысвечанай Івану Хруцкаму, разышоўся
літаральна за 2–3 тыдні.
Уладзімір Пракапцоў прэзентуе кнігу пра Ваньковіча
Яшчэ праз паўмесяца чытачоў чакае кніга пра Вітольда Бялыніцкага-Бірулю з нагоды 140-годдзя, затым з’явіцца альбомы пра двух майстроў краявіду — Станіслава Жукоўскага і Віталя
Цвіркі.
Такім чынам, сярод герояў праекту — творцы ХІХ і ХХ стагоддзя, у тым ліку тыя, чыю спадчыну Беларусь падзяляе з суседзямі, Польшчай (як Ваньковіч) і Расіяй (як Жукоўскі і Бялыніцкі-Біруля).
Гэта сваеасаблівае ўкараненне выдатных мастацкіх дасягненняў мінулага ў сучаснай беларускай культурнай прасторы, ці стварэнне “пантэону знакамітых творцаў, зазначыў на прэзентацыі
Уладзімір Пракапцоў.
Не адмаўляючы неабходнасці падрыхтоўкі дэталёвых каталогаў ці выдання шыкоўных альбомаў прац тых жа самых майстроў, стваральнікі праекту лічаць важным узнікненне папулярнай і даступнай па кошце
кніжнай серыі. За кніжку пра Ваньковіча давядзецца заплаціць толькі 22 тысячы рублёў: даступная простаму турысту, без прэтэнзіі на раскошу, яна выдатна дапоўніць асартымент кніжнага шапіку сядзібы
Ваньковічаў, як і кожнай беларускай кнігарні. А праект зробіцца істотным крокам па абуджэнні нацыянальнай культурнай памяці: падобнай серыі кніжны рынак краіны яшчэ не бачыў.
Валенцій Ваньковіч. Партрэт Войцэха Пуслоўскага (перад 1833 г.)
Варта дадаць, што па 17 чэрвеня ў Мастацкім музеі Мінска ўпершыню ў беларускай сталіцы пасля 1919 года дэманструецца прывезены з Літоўскага мастацкага музея ў Вільні — разам з калекцыяй
слуцкіх паясоў — аутэнтычны твор пэндзля Ваньковіча. Гэта “кунтушовы стары, выява маршалка дваранства слонімскага павету Войцэха Пуслоўскага, якая была выканана перад 1833
годам. Адпаведна, партрэт мог быць выкананы ці ў час навучання мастака ў Вільні, Пецярбурзе, ці побыту ў Мінску (пасля 1828 г.) Саступаючы агульнапрызнанаму шэдэўру Ваньковіча “Міцкевіч на
скале Аюдаг, работа дае дастаткова выразнае ўяўленне пра асаблівасці рамантычнай стылістыкі мастака і, адначасова, адметнасці тагачаснай шляхецкай моды з такімі рэтра-элементамі, як кунтуш
і літы золата- і срэбратканы пояс.
Імпрэза ў двары сядзібы-музея
Прэзентацыю кнігі ў музеі Ваньковічаў дапоўніў камерны канцэрт, арганізацыяй якіх у сваім музычным салоне славіцца густоўна адноўленая шляхецкая сядзіба ХІХ стагоддзя ў цэнтры Мінска. Музычную
праграму прадставілі землякі жывапісца з Бярэзінскай школы мастацтваў, мястэчка, непадалёк ад якога ў маёнтку Калюжыцы майстар пэндзля прыйшоў на свет.
Фота аўтара