Вяртанне гісторыі: Статут ВКЛ на радзіме
7 чэрвеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адбылася ўрачыстая перадача набытага ў Маскве друкаванага выдання Статута ВКЛ рэдакцыі 1588 г. Музею гісторыі Магілёва. Унікальнасць падзеі вызначылі спосаб набыцця кнігі праз грамадскі збор сродкаў і адсутнасць да сёння экзэмпляраў Статута ў беларускіх зборах. Атмасферу сенсацыі насычаў прыўзняты настрой публікі.
7 чэрвеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адбылася ўрачыстая перадача набытага ў Маскве друкаванага выдання Статута ВКЛ рэдакцыі 1588 г. Музею гісторыі Магілёва. Унікальнасць падзеі
вызначылі спосаб набыцця кнігі праз грамадскі збор сродкаў і адсутнасць да сёння экзэмпляраў Статута ў беларускіх зборах. Атмасферу сенсацыі насычаў прыўзняты настрой публікі.
Разгалінаваны звод феадальнага права, ІІІ Статут ВКЛ (першыя два былі зацверджаны ў 1529 і 1566 гадах), дзеля сваёй распрацаванасці выкарыстоўваўся ў юрыдычнай практыцы суседзяў і служыў узорам
нацыянальнай канстытуцыі ў Еўропе ў XVI–XVII стагоддзях. Ён працягваў дзейнічаць на беларускіх землях у складзе Расійскай імперыі ажно да 1840 года, 45 год пасля знікнення ВКЛ з мапы
кантынента. Рэдагавалі Статут кваліфікаваныя юрысты пад наглядам канцлера ВКЛ Астафія Валовіча і падканцлера (а таксама магілёўскага старасты) Льва Сапегі. Як выключны інтэлектуальны здабытак нашай
гісторыі Статут з’яўляецца прадметам гонару і годнасці беларусаў, адной з цаглін падмурку, на якім стагоддзямі будавалася беларуская дзяржаўнасць. Сёння гонар і годнасць краіны ратавала
прыватная ініцыятыва, што не перашкодзіла, аднак, узяць удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве афіцыйным асобам.
Прысутны на перадачы міністр культуры Беларусі Павел Латушка заўважыў, што дзяржава са свайго боку намагаецца дапамагчы вяртанню нацыянальных каштоўнасцяў на радзіму. Цягам апошняга году закуплена 4
паясы слуцкага тыпу, 179 твораў выяўленчага мастацтва, на бягучы год вылучана амаль 30 млрд. беларускіх рублёў дзеля набыцця экспанатаў у беларускія музеі. Увосень у залах Нацыянальнага мастацкага
музея пройдзе выстава твораў мастакоў Францыі ХХ ст. — вахадцаў з Беларусі: таксама шлях не забывацца пра свае культурныя здабыткі, прывозячы іх з-за мяжы.
Андрэй Радкоў, які знайшоў статут
Высілкам дзяржавы варта пажадаць плёну, але заслуга набыцця Статута ВКЛ 1588 г. належыць ініцыятыве энтузіастаў. У снежні 2011 года студэнт гістфака БДУ Андрэй Радкоў, знайшоўшы выстаўлены на
інтэрнэт-аукцыёне маскоўскім калекцыянерам за 52 тысячы даляраў экзэмпляр рарытэта, здолеў дамовіцца з прадаўцом пра “рэзерваванне кнігі для беларускага пакупніка,
абнізіць кошт да 45 тысяч, і, нарэшце, прыцягнуў да справы спецыялістаў з Дзяржаўнага гістарычнага архіву (Зміцера Яцкевіча) і Нацыянальнай бібліятэкі. Справу запаволіла адсутнасць дастатковых
сродкаў у бібліятэкі, але становішча выратаваў дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. Быў абвешчаны мэтавы дабрачынны збор сродкаў на набыццё кнігі.
Аляксей Бацюкоў са Статутам
Толькі за тры дні ў сярэдзіне траўня ахвярадаўцы пералічылі на рахунак музея 22 мільёны рублёў, а калі інфармацыя прагучала па радыё, адгукнуўся прыватны прадпрымальнік з Магілёва Уладзімір Мардачоў.
Яго ўнёсак вырашыў пытанне выплаты “заставы ў 10% кошту кнігі — 4,5 тысячы даляраў. Літаральна адразу грошы паехалі да прадаўца ў Маскву, як у дэтэктыве, — у
суправаджэнні трох пералічаных герояў гісторыі.
Ужо трымаючы ў руках выданне, нягледзячы на адсутнасць першых 16 страчаных старонак — па вадзяных знаках-філігранях і асаблівасці друку, Зміцер Яцкевіч і спецыяліст Расійскай нацыянальнай
бібліятэкі Аляксандра Гусева канчаткова пераканаліся: Статут 1588 г. — сапраўднае трэцяе (пасля 1588) выданне кнігі на старабеларускай мове, якое выйшла з друкарні Мамонічаў у Вільні ў
1594-95 гадах.
Зміцер Яцкевічна экспертызе выдання ў Маскве
Рэштку сродкаў сабралі за другую палову мая, у асноўным дзякуючы фірме па інтэрнэт-трэйдынгу “Альпары з Расіі, якую прыцягнуў да справы старшыня Федэральнай нацыянальнай культурнай
аўтаноміі беларусаў Расіі Валеры Казакоў. Яе ахвяраванне склала 30 тыс. даляраў.
Цяпер, наведаўшы прэзентацыю ў Мінску, рарытэт адправіцца ў Магілёў, каб упрыгожыць зборы Музея гісторыі Магілёва, дзе яму адвядуць пачэснае месца ў адноўленай ратушы: браты Мамонічы, у чыёй
віленскай друкарні з’явіўся Статут, вялі свой радавод з горада на Дняпры. Значнасць падзеі зусім не рэгіянальная — упершыню ў Беларусі выдатны помнік культуры набыты праз
агульнанацыянальны збор сродкаў.
Дагэтуль у Беларусі не было ніводнага экзэмпляру з 3 выданняў Статута ВКЛ 1588 г. на старабеларускай мове, якія выйшлі ў 1588, 1592-93 і 1594-95 гадах. Па-за межамі краіны ў розных зборах іх
засталося каля 60 экзэмпляраў. Кошт гэтых асобнікаў істотна вышэйшы, чым пазнейшых, польскамоўных, якія выдаваліся, пачынаючы з 1614 г. З накладу 1594-95 захавалася 29 кніг, — у
Польшчы і Літве (па 6), Расіі (11), Украіне (5) і Вялікабрытаніі (1). Апошні перад Другой сусветнай вайной захоўваўся ў Мінску ў Дзяржаўнай бібліятэцы трапіў на Захад у 1944 г., а затым у
Беларускую Скарынаўскую бібліятэку ў Лондане праз ЗША. Няпросты лёс і новага магілёўскага асобніка. Мяркуючы па запісах на яго старонках, яго вывез з Беларусі ў час ліквідацыі Уніі, пасля 1839 г.,
архіепіскап разанскі, віцебскі і магілёўскі Гаўрыіл Гарадкоў. Пасля Статут трапіў у бібліятэку Разанскай семінарыі — і ўжо на мяжы ХХ-ХХІ стагоддзяў усплыў на маскоўскім антыкварным
рынку.
Гісторыя ведае розныя выпадкі спробаў вярнуць на радзіму нацыянальныя каштоўнасці. 101 год таму італьянец Перуджы выкраў у Луўры славутую “Джаконду, каб перавезці яе ў Італію.
Грэкі змагаюцца за вяртанне мармураў Парфянона з Брытанскага музея дыпламатычнымі сродкамі. Беларусы, чыя законапаслухмянасць выхоўвалася традыцыямі Статутаў, паказалі ўзор юрыдычна бездакорнага
здабывання помніка праз народную ініцыятыву.