Запрашаем на лекцыю Сусаны Гюламіран пра куратарства
12 кастрычніка ў 19.00 у галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца лекцыя Сусаны Гюламіран "Дыскурс аб куратарстве / дыскурс куратараў".

Лекцыя прысвечаная храналогіі паўстання і развіцця куратарства з 1960-х да нашых дзён, а таксама сацыяльна-культурным перадумовам і ўмовам, якія задаў вектар развіцця куратарскай місіі ад захавальніка музейнай калекцыі аж да "дэмістыфікацыі" ролі куратара, "куратарскага павароту" як пачатку фармавання фігуры самадастатковага куратара — аўтара выставаў.
Будзе закранутая тэма развіцця культуры біенале ды іншых маштабных выставаў, з постаццю куратара ў эпіцэнтры падзей, а таксама паняцце "куратарскай этыкі", якая ўвабрала ў сябе, акрамя шэрагу важных палажэнняў, таксама пытанні аб узаемаадносінах куратара і мастака, ўзаемапранікнення куратарскіх і мастацкіх практык. Лекцыя ўключае пытанні этыкі сяброўства, клопату, узаемнай падтрымкі.
Сусана
Гюламіран — куратарка, крытык, заснавальніца і дырэктарка "Лабараторыі
мастацтва і культурных даследаванняў" Art and Cultural Studies
Laboratory (ACSL), 2007. У рамках
лабараторыі С. Гюламіран запачаткавала праграму міжнароднай арт-рэзідэнцыі
"Арт Камуна" (2008). Праграма сталася першай ластаўкай у арганізацыі
і развіцці резідэнцыйных праграм у Арменіі, і цяпер дзейнічае на сталай аснове.
У межах прадмета "Культурныя даследаванні", які С. Гюламіран
выкладала на факультэце Выяўленчых мастацтваў Адкрытага Універсітэта ў Арменіі,
яна ўвяла прадмет "Феміністычныя і гендэрныя даследаванні", а таксама
курс вывучэння фемінісцкіх мастацкіх практык у сучасным мастацтве. З 2006 г. сябра AICA —
Арменія (Міжнародная асацыяцыя арт-крытыкаў).
Праект "Куратарская школа" ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва