Абноўленая Еўрапейская палітыка суседства: будуць змагацца з падставамі для міграцыі
18 лістапада Еўрапейская камісія і Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі апублікавалі прэс-рэліз з асноўнымі вынікамі перагляду Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС).

У паведамленні апісаны абноўлены падыход да развіцця адносін з краінамі - суседзямі
Еўрасаюза.
"Трывалае партнёрства з нашымі суседзямі мае ключавое значэнне для Еўрапейскага Саюза, у той час калі мы сутыкаемся з многімі выклікамі як унутры ЕЗ, так і за яго межамі. Тэрарыстычныя атакі ў Парыжы ў мінулую пятніцу, а таксама нядаўнія напады ў Ліване, Егіпце, Турцыі і Іраку, яшчэ раз паказалі, што мы супрацьстаім пагрозам, якія з'яўляюцца глабальнымі і якія павінны вырашацца міжнароднай супольнасцю сумесна. Мы павінны разам будаваць больш бяспечнае наваколле, вырашаць многія крызісы ў нашым агульным рэгіёне, падтрымліваць развіццё і рост у найменш развітых рэгіёнах і прыбіраць карэнныя прычыны міграцыі. У гэтым і ёсць мэта перагляду Еўрапейскай палітыкі суседства, якая будзе прасоўваць нашы агульныя каштоўнасці і інтарэсы, а таксама прыцягваць партнёраў да пашыранага супрацоўніцтва па пытаннях бяспекі. Меры, выкладзеныя сёння, прапануюць шлях да ўзмацнення жыццястойкасці як нашага грамадства, так і таварыстваў нашых партнёраў, і да ўмацавання нашай здольнасці эфектыўна працаваць разам дзеля нашых агульных мэтаў", — сказала Федэрыка Магерыні, вярхоўны прадстаўнік ЕС і намеснік старшыні Еўрапейскай Камісіі.

Фота: espreso.tv
"Наш самы надзённы выклік — стабілізацыя прасторы суседства. Канфлікты, тэрарызм і радыкалізацыя пагражаюць усім нам. Аднак беднасць, карупцыя і дрэннае кіраванне таксама з'яўляюцца крыніцамі небяспекі. Менавіта таму мы перамесцім фокус адносін з нашымі партнёрамі, дзе неабходна, на нашы сапраўды агульныя інтарэсы . У прыватнасці, ключавым стане эканамічнае развіццё з асаблівай увагай да занятасці моладзі і развіцця прафесійных навыкаў", — дадаў Ёханэс Хан, член Еўрапейскай Камісіі, які адказвае за Еўрапейскую палітыку суседства і перамовы па пашырэнні.

Фота: rbc.ua
Стабілізацыя, дыферэнцыяцыя і ўдзел
Стабілізацыя стане асноўным палітычным прыярытэтам ЕПС ў рамках гэтага мандата.
Дыферэнцыяцыя і вялікая доля ўзаемнага ўдзелу таксама будуць ключавымі элементамі новай Еўрапейскай палітыкі суседства, разумеючы, што не ўсе партнёры імкнуцца адпавядаць правілам і стандартам ЕС, і
адлюстроўваючы пажаданні кожнай краіны адносна характару і глыбіні партнёрства з Еўрапейскім Саюзам. ЕС будзе
падтрымліваць і працягне прасоўваць універсальныя каштоўнасці праз ЕПС, знаходзячы больш эфектыўныя шляхі садзейнічання дэмакратыі, правах чалавека, асноўных правоў і вяршэнства права.
Ключавыя напрамкі дзейнасці
Новая Еўрапейская палітыка суседства актывізуе намаганні для
падтрымкі інклюзіўнага эканамічнага і сацыяльнага развіцця; стварэнне новых
працоўных месцаў для моладзі стане адной з асноўных мер эканамічнай стабілізацыі.
Асаблівая ўвага будзе надавацца ўзмацненню працы з краінамі-партнёрамі ў галіне бяспекі, галоўным чынам у сферы прадухілення канфліктаў, процідзеяння тэрарызму і барацьбы з радыкалізацыяй.
Акрамя
гэтага, прыярытэтам стануць бяспечная і легальная мабільнасць, з аднаго боку, і барацьба з нелегальнай міграцыяй, незаконным гандлем і перавозкамі людзей, з іншага боку. І, нарэшце, больш увагі будзе надавацца працы з партнёрамі ў
галіне энергетычнай бяспекі і барацьбе са зменай клімату.
Вялікая гнуткасць, эфектыўнасць і новы падыход да партнёрства
Еўрапейскі Саюз прапаноўвае пераарыентаваць адносіны з партнёрамі такім чынам, каб надаваць увагу тым палітычным прыярытэтам, якія абодва бакі разглядаюць у якасці асноватворных для партнёрства. Гэтая магчымасць будзе абмяркоўвацца з партнёрамі, бо з'яўляецца ключавым элементам для павышэння пачуцця іх уцягнутасці. Таксама мэтай з'яўляецца больш актыўнае ўцягванне краін-членаў ЕС у працэс фарміравання і рэалізацыі палітыкі ў суседніх краінах.
На рэгіянальным узроўні ініцыятыва "Усходняе партнёрства" будзе ўмацоўвацца ў адпаведнасці з абавязальніцтвамі, зробленымі на саміце ў Рызе ў 2015 годзе. Ініцыятыва "Саюз для Міжземнамор'я" можа
гуляць вялікую ролю ў падтрыманні супрацоўніцтва паміж паўднёвымі суседзямі. Новая ЕПС будзе таксама
імкнуцца далучаць, дзе неабходна, іншых, якія не ўваходзяць у рэгіён суседства, рэгіянальных актараў пры вырашэнні рэгіянальных праблем.
У бліжэйшыя месяцы прадстаўленыя сёння ў сумесным камюніке прапановы будуць абмяркоўвацца з краінамі-членамі ЕС і краінамі-партнёрамі, каб сумесна вызначыць новыя прыярытэты і абрысы будучых
адносін.