У Парыжы ізноў страляюць. Ёсць забітыя
У перастрэлцы, якая адбылася раніцай на поўначы Парыжа, пацярпелі паліцыянты.
Фота: bbc.com
Паліцыя пацвердзіла, што ў выніку спецаперацыі забітыя трое падазраваных, у тым ліку жанчына, якая спрабавала падарваць (па іншых дадзеных — ёй гэта ўдалося) пояс смяротніка, паведамляе Le Monde і іншыя французскія СМІ.
Спецаперацыя ў парыжскім раёне Сен-Дэні пачалася каля 5.30 па Мінску. Па дадзеных СМІ, рэйд звязаны з пошукамі дзевятага падазраванага ва ўдзеле ў тэрактах у ноч на 14 лістапада.
Улады Парыжа звярнуліся да жыхароў раёна Сен-Дэні на поўначы Парыжа з просьбай не выходзіць з дому з-за спецаперацыі, якую праводзіць французская паліцыя.
Нагадаем, 14 лістапад група тэрарыстаў здзейсніла напад Парыжы, у выніку чаго загінулі, па апошніх дадзеных, 129 чалавек. Паліцыя абвясціла ў вышук двух меркаваных тэрарыстаў, якія схаваліся пасля нападу. Астатнія баевікі падарвалі сябе з дапамогай паясоў самагубцаў ці былі забітыя.
Паводле ВВС