Кароль Іарданіі абвінаваціў ІД у развязванні Трэцяй сусветнай вайны
Кароль Іарданіі Абдала II абвінаваціў баевікоў экстрэмісцкай групоўкі "Ісламская дзяржава" ў развязванні Трэцяй сусветнай вайны супраць усяго чалавецтва і заклікаў сусветную супольнасць неадкладна аб'яднаць намаганні для барацьбы з гэтай пагрозай, паведамляе ВВС.

Абдала II. Фота: wikipedia.org
Падчас візіту ў Косава іарданскі манарх назваў баевікоў ІД "дзікімі бандытамі", якія забілі больш за 100 тысяч мусульман.
Супрацьстаянне з ІД кароль Іарданіі лічыць "вайной унутры ісламу" — барацьбой з тымі, хто хоча ператварыць мусульман у фанатыкаў.
"Мы павінны дзейнічаць хутка і рашуча, каб знішчыць міжкантынентальныя пагрозы, ці гэта будзе на Блізкім Усходзе, ці ў Афрыцы, Азіі ці Еўропе", — сказаў Абдала II.