Не навязвайце нам герояў! — Малады фронт адказаў амбасадару Расіі (фота)
Пасол Расеi Аляксандр Сурыкаў падчас прэс-канферэнцыi выказаў занепакоенасць з-за таго што Маладафронтаўцы неслi выявы нацыянальных герояў падчас святочнага шэсця, прысвечанага Дню Волi. Нам канешне смешна чуць што iмперскiя парткi макрэюць ад аднаго вiда змагароў за Незалежнасць, але раз вы выказалi сваю “занепакоенасць” — то ўжо паслухайце i нашу.
Увесь свет “занепакоены” пытаннямi: Колькi яшчэ часу вашая “бензазапраўка” (якую вы лiчыце краiнай) будзе лезцi ў справы
незалежных дзяржаў? Колькi яшчэ вашыя бандыты ў пагонах будуць баранiць дыктатараў i князькоў па ўсiм свеце? Колькi яшчэ людзей заб`е ваша “бензазапраўка” дзеля
iмперскiх амбiцый? Чаму лепшыя вумы Расii адмаўляюцца падтрымлiваць “караля вашай бензакалонкi” i кажуць што зараз сорамна быць расейцам?
Мы не лезем ў справы вашай краiны, не спрабуем скрасцi частку вашай тэрыторыi. Так чаму вы лезеце ў душу да сваiх суседзяў? Чаму вы павiнны вырашаць хто наш нацыянальны герой? Чаму вы насаджаеце вашую культуру, мову, гiсторыю? Як бачыце нагод для “незапакоенасцi” у света, i прынамсi беларусаў значна болей.
А вось i асабiстыя пытаннi да вас, спадар пасол:
Як вы за восемь год губернатарства ў Алтайскiм краi змаглi развалiць усю эканомiку? Як вы змаглi зачынiць сотнi прадпрыемстваў i правесцi iх прыватызацыю за капейкi? Як вы змаглi за восемь год звалiць эканомiку рэгiёна на 78 месца з 89. Можа таму вы i сталi адзiнаросам якраз ў 2004 годзе, калi сканчалiся вашыя губернатарскiя паўнамоцтвы — а разам з iмi i недатыкальнасць ад праваахоўнiкаў? Як вы маглi ў 2007 годзе абяцаць увесцi ў Беларусь ядзерную зброю? Можа вас мiтрапалiт Павал навучыў?
Так што спадар пасол сачыце за сабой i сваiм агародам, i не лезце па крамлёўскай традыцыi ў агарод да суседа — бо ў агародзе ў суседа знойдуцца i вiлы i рыдлёўка.
25 сакавіка ў Менску беларуская апазіцыя правяла шэсце і мітынг да Дня Волі. Сёлета акцыя прайшла пад знакам салідарнасці з Украінай.
25 сакавіка ў Мінску было даволі шмат новых твараў. Зусім новыя людзі ўпершыню выйшлі з нацыянальнай сімволікай Беларусі, а таксама Украіны — і гэта ўздымала настрой. Многія вышлі на вуліцы Мінску, каб адсвяткаваць Дзень Волі і падтрымаць лозунгі дэманстрацыі, выказаць салідарнасць з братнім украінскім народам.
Было шмат моладзі, бацькоў з дзецьмі. Таксама прысутнічалі афіцыйныя сцягі Беларусі. Адчувалася салідарнасць і аўтамабілістаў, і жыхароў прылеглых да маршруту шэсця жылых дамоў. Некаторыя аўтамабілісты сігналілі і праз вакно трымалі ў руках бела-чырвона-белыя шарыкі.
Здзівіла, што ўжо на Бангалоры людзей прапускалі праз металашукальнікі так марудна, што мітынг на ачэпленым з усіх бакоў пляцы мог бы і не адбыцца. Пры гэтым улады зусім не ўключылі асвятленне плошчы. Не загарэлася ў належны час ніводнага ліхтара, ніводнага спецыяльнага пражэктара. У гэтай сітуацыі арганізатары вырашылі правесці хуткацечны мітынг наўпрост ля прапускнога пункту.
Пасля мітынгу частка моладзі затрымалася непадалёк ад плошчы на адзінай асветленай пляцоўцы на ходніках пад ліхтарамі. Яны гралі на гітары, спявалі песні з рэпертуару беларускіх гуртоў NRM ("Тры чарапахі"), Лапісаў ("Не быць скотам") і іншыя. Аднак супрацоўнікі АМАПу праз мегафон пачалі запрашаць людзей разыходзіцца з-за таго, што час заяўленага мітынгу быў ужо вычарпаны.
Алесь Лета
Фота А.Лапіцкага