Дзесяць анёлаў Пуціна

Здаецца, упершыню Расія атрымала поўнае права знаходзіцца ў тым спісе, у якім даўно і трывала знаходзяцца краіны, якія падтрымалі Расею падчас галасавання за рэзалюцыю ГА ААН 27 сакавіка аб тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.



dziesiacj_siabrou_pucina.jpg

Толькі дзесяць краін адмовіліся падтрымаць рэзалюцыю, прызнаўшы права Расіі на акупацыю, правядзенне "рэферэндуму" і анэксію Крыму. Дзесяць анёлаў Пуціна.Хто яны ?
 


КУБА
Рауль Кастра, 1931 г.н.— брат першага дыктатара Кубы, Фідэля Кастра.
Ва ўладзе з 2008 года, працягнуў курс "сацыялізму выжывання", які існуе з 1959 года. Пасля прыходу да ўлады, Рауль Кастра, дазволіў насельніцтву карыстацца мікрахвалевымі печамі, мабільнымі тэлефонамі, зараз на Кубе можна купіць мяса, калі ёсць грошы.
Хутчэй за ўсё, наступным дыктатарам Кубы будзе Алехадра, сын Рауля Кастра.
 


КНДР
Кім Чэн Ын, дакладная дата нараджэння невядомая — ці то 1982, ці то 1983, ці то 1984 г.
Трэці сын Кім Чэн Іра, адзін з унукаў Кім Ір Сена. Прадстаўнік самай старой камуністычнай (квазімарксісцкай ) дыктатуры, заснаванай Кім Ір Сэнам ў 1948 годзе.
Эканоміка планавая, поўная дыктатура ў палітыцы, татальная прапаганда і цэнзура.
 


ЗІМБАБВЭ
Роберт Габрыэль Мугабэ, 1924 г.н.— самы пажылы з дыктатараў.
Прэм'ер-міністр Зімбабвэ з 1980 года, у 1987 годзе сам сябе прызначыў прэзідэнтам краіны. Вядомы кровапралітным падаўленнем паўстанняў, а таксама цесным супрацоўніцтвам, у тым ліку і ваенным, з КНДР. Ініцыятар канфіскацыі зямель у белых фермераў.
ЕС забараніў уезд на сваю тэрыторыю 200 чыноўнікам Зімбабвэ.
 


СІРЫЯ
Башар Хафез аль-Асад, 1965 г.н.— сын прэзідэнта Сірыі Хафеза аль-Асада.
Пасля смерці Хафеза аль-Асада ў 2000 годзе, парламент Сірыі змяніў Канстытуцыю (ўзроставы цэнз знізіўся з 40 да 34 гадоў), каб кіраўніком краіны стаў спадчыннік.
Як і бацька, пастаянна жыве раскрыццём шматлікіх замоў.
Сям'я аль-Асад кіруе Сірыяй з 1970 года.
 


СУДАН
Амар Хасан Ахмед аль-Башыір, 1944 г. — прэзідэнт Судана з 1993 года.
Прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту.
Першы дзейны кіраўнік дзяржавы, супраць якога выстаўлены крымінальныя абвінавачанні Міжнародным крымінальным судом, у 2008 годзе выдадзены ордэн на арышт, абвінавачваецца ў генацыдзе ў сувязі з канфліктам у Дарфуры, дзе загінула 400 тысяч чалавек.
У 2004 годзе на долю Расіі прыйшлося 99% ад агульнай колькасці ваенных закупак Судана — 297 мільёнаў даляраў. Паводле тых жа дадзеных, Расіяй было пастаўлена ў Судан ў 2006 годзе 41%, а ў 2007 годзе — 96 % зброі і боепрыпасаў, на агульную суму ў 54 мільёны долараў. У 2008 Беларуссю было пастаўлена ў Судан ўзбраенняў на 72 мільёны даляраў
 


ВЕНЕСУЭЛА
Нікалас Мадура Морас, 1962 г.н. — прэзідэнт, афіцыйны пераемнік Уга Чавеса.
Прадаўжальнік ідэі Чавеса аб стварэнні "Восі дабра", падтрыманная дыктатурамі Кубы і Балівіі.
У Венесуэле нацыяналізаваны ўсе прадпрыемствы нафтавай, цэментнай і металургічнай прамысловасці. Працягнуў палітыку папулізму, калі войска абавязана сачыць за коштамі ў крамах.
Венесуэла перыядычна сутыкаецца з праблемамі недахопу элементарных тавараў.
У ваеннай сфреы мае самыя цесныя адносіны з Расеяй, у закупцы ўзбраення.
 

НІКАРАГУА
Хасэ Даніэль Артэга Сааведра, 1945 г.н. — адзін з лідэраў сандыніскай рэвалюцыі 1979, прэзідэнт з 1985 года. Да 1989 захоўваў ўладу дзякуючы ваеннай дапамозе СССР. Цесныя адносіны працягвае з цяперашняй Расіяй.
 

 

БАЛІВІЯ
Хуан Эва Маралес Айма, 1959 г.н. — прэзідэнт Балівіі з 2005 года.
Лідэр партыі "Рух да сацыялізму ", прыхільнік нацыяналізацыі газавай і нефтянных індустрыі. Ініцыятар легалізацыі плантацый кокі, па дадзеных ААН плошча плантацый кокі складае больш за 23 тысяч гектараў, вытворчасць какаіну вырасла з 2005 года на траціну.
Больш за 70 адсоткаў насельніцтва Балівіі жыве за рысай беднасці.
 

 

БЕЛАРУСЬ
Аляксандр Рыгоравiч Лукашэнка, 1954 г.н. — прэзідэнт Беларусі з 1994 года.
Як быў дэпутатам ВС Беларусі, у 1993 г. узначаліў камісію па барацьбе з карупцыяй, і на фоне папулісцкіх лозунгаў перамог у прэзідэнцкіх выбарах 1994 года.У 2012 годзе прызнаў сябе "апошнім і адзіным дыктатарам Еўропы".
Лукашэнку забаронены ўезд у краіны ЕС і ЗША, у сувязі з несвабоднымі прэзідэнцкімі выбарамі.
Ён пастаянны член спісаў ворагаў прэсы і Інтэрнэту.
 

АРМЕНІЯ
Серж Азатавіч Саргсян, 1954 г.н. — прэзідэнт Арменіі з 2008 года.
У мінулым камсамольскі і партыйны работнік. Удзельнік вайны ў Карабаху, па заканчэнні пераехаў у Арменію, стаў дэпутатам парламента, міністрам абароны Арменіі, займаў розныя пасады. Прыхільнік цесных адносін, як палітычных, так і ваенных, з Расіяй. Арменія з'яўляецца членам ўсіх постсавецкіх арганізацый — СНД, АДКБ, на шляху да ўступлення ў Мытны саюз.
Шматлікія буйныя армянскія прадпрыемствы належаць расійскім кампаніям.
З 2011 года эканоміка Арменіі адчувае сур'ёзны спад.

 

g_11.jpg