На мяжы з Украінай — новыя рускія танкі
Пры гэтым агульная колькасць расійскай групоўкі войскаў у памежных раёнах за апошнія суткі зменшылася. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку кіраўнік цэнтру ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук, спасылаючыся на аператыўныя дадзеныя групы “Інфармацыйны супраціў”.
![ruskija_tanki.jpg ruskija_tanki.jpg](/img/v1/news/full/ruskija_tanki.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
“Разам з тым, у раёне Бранску ідэнтыфікаваны эшалон з бронетэхнікай, якая рухаецца ў бок мяжы. У складзе тэхнікі, якую перавозяць, — найноўшыя расійскія танкі Т-90”, — піша Тымчук.
Да таго ж, ён адзначыў, што ў Таганрог прыбылі з Іванава падраздзяленні 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, інфармуе УНІАН.