Аналітыкі паспрабавалі растлумачыць, чаму Крэмль пайшоў на абвастрэнне канфлікту на Данбасе
Эксперты польскага Цэнтра ўсходніх даследаванняў (OSW, Варшава) у сваім аглядзе адзначаюць што актывізацыя баявых дзеянняў у Данецкай і Луганскай абласцях наступіла пасля таго, як ЕС адмовіўся ад сустрэчы на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў у «нармандскім» фармаце без прагрэсу ў выкананні Мінскіх пратаколаў.
«Крэмль прыйшоў да высновы, што толькі пагроза сур'ёзнага абвастрэння канфлікту, адказнасць за якое ўскладзеная на Кіеў, дапаможа выйсці з глухога палітычнага кута і пераканае
ЕС, уключаючы Германію, пагадзіцца на невыкананне Расіяй Мінскіх дамоўленасцяў», — адзначылі яны.
Эксперты адзначылі, што, нягледзячы на афіцыйную рыторыку, Масква не зацікаўленая ў поўным выкананні падпісаных у Мінску пратаколаў, а менавіта — адвядзенні сепаратыстамі цяжкага
ўзбраення, стварэнні зоны бяспекі ўздоўж мяжы і міжнародны маніторынг яе.
«Мэта Расіі, якая стаіць за сепаратыстамі, прымусіць ЕС, у першую чаргу, Германію, пагадзіцца на ўдзел у мірным саміце ў Астане без папярэдніх умоў (рэалізацыі Мінскіх дамоўленасцяў) і
прымусіць Кіеў — пры падтрымцы заходніх дзяржаў — пачаць працэс палітычнага рашэння канфлікту на нявыгадных для Украіны умовах», — пішуць аналітыкі.
Яны таксама адзначылі, што паступовае замарожванне канфлікту ў рэгіёне, якое мела месца з верасня 2014 года і суправаджалася спыненнем фінансавання Кіевам падкантрольных баевікам тэрыторый,
нявыгадна Маскве, паколькі абмяжоўвае яе магчымасці ўплыву на ўкраінскую ўладу.
УНІАН