Сенатар Маккейн заклікаў Абаму прадаставіць Украіне смяротную зброю

Старшыня камітэта па ўзброеных сілах Сенату ЗША Джон Маккейн лічыць, што ЗША павінны дапамагчы Украіне смяротнай зброяй, паколькі санкцыямі агрэсію Пуціна не утаймаваць.



makkejn.jpg

«Для прэзідэнта настаў час, каб прадэманстраваць дух рашучасці, даўшы Украіне дапамогу смяротнай зброяй, у якой яна мае патрэбу для абароны. Невыкананне гэтага патрабавання будзе выразнай прыкметай слабасці не толькі для Пуціна, але і для патэнцыйных агрэсараў ва ўсім свеце», — сцвярджае сенатар у звароце на сваім афіцыйным сайце.
Па словах Маккейна, санкцыі і падзенне цаны на нафту хоць і пашкодзілі эканоміцы Расіі, усё ж утаймаваць агрэсію Уладзіміра Пуціна ва Украіне не змаглі.
У сваёй заяве сенатар Маккейн нагадаў, што за час узброенага супрацьстаяння на ўсходзе Украіны загінулі амаль пяць тысяч чалавек. Ён таксама ўспомніў словы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, які сцвярджае, што ва Украіне цяпер знаходзіцца дзевяць тысячаў расійскіх вайскоўцаў і Масква далей накіроўвае на Данбас танкі, цяжкую артылерыю і бронетэхніку.
Сакратар СНБА Аляксандр Турчынаў заявіў 22 студзеня, што пастаяннае павелічэнне колькасці прарасійскіх сепаратыстаў уздоўж лініі судакранання дае падставы прагназаваць правядзенне баявікамі ў бліжэйшы час наступу.

radiosvoboda.org