Кіраўнікі МЗС «нармандскай чацвёркі» дамовіліся аб адводзе цяжкай артылерыі
Падчас сустрэчы ў «нармандскім фармаце» кіраўнікі МЗС Украіны, РФ, Германіі і Францыі дасягнулі дамоўленасці аб адводзе цяжкай артылерыі за лінію судакранання, узгодненую 19 верасня.
![bambas.jpg bambas.jpg](/img/v1/news/full/bambas.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта ў Twitter напісаў палітдырэктар МЗС Украіны Аляксей Макееў са спасылкай на міністра замежных спраў Паўла Клімкіна.
«Галоўная дамоўленасць — адвод цяжкай артылерыі за лінію судакранання, узгодненую 19 верасня, РФ будзе спрыяць»,
— працытаваў спадар Макееў Паўла Клімкіна.
apostrophe.com.ua