Донарская дапамога Захаду ў асноўным прыпадае на беларускі дзяржсектар

Пра гэта сведчаць дадзеныя даследавання, праведзенага Цэнтрам еўрапейскай трансфармацыі.



chamadan_groshaj.jpeg

Як бы беларускія ўлады не абвінавачвалі структуры грамадзянскай супольнасці ў фінансаванні з-за мяжы, менавіта дзяржсектар Беларусі з'яўляецца асноўным рэцыпіентам донарскай дапамогі з Еўрасаюза і ЗША.
Як гаворыцца ў даследаванні Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, з 2006 па 2011 гады ЕС і яго дзяржавамі-членамі для Беларусі было выдзелена больш 493 000 000 даляраў, што складае 72% ад усёй донарскай дапамогі, якая выдаткоўваецца нашай краіне. ЗША за гэты ж перыяд часу выдзелілі крыху менш за 104 млн, або 15% ад усяго аб'ёму донарскай дапамогі для Беларусі.
Як гаворыцца ў даследаванні, самым папулярным каналам аказання донарскай дапамогі Беларусі ў гэты перыяд з'яўляўся канал «інстытуты дзяржаўнай улады». Як тлумачаць аўтары дакумента, размеркаванне сродкаў з дапамогай каналаў грамадзянскай супольнасці ці інстытутаў дзяржаўнай улады не азначае, што грашовыя сродкі паступаюць у распараджэнне беларускай дзяржавы або грамадзянскай супольнасці краіны. Існуе разгалінаваная сістэма інстытутаў-пасярэднікаў з ліку урадавых агенцтваў краін-донараў, прыватных інстытутаў, міжнародных міждзяржаўных і грамадскіх арганізацый, дзе фінансы таксама могуць асядаць.
Разам з тым, з 2006 па 2011 гады ЕС разам з дзяржавамі-членамі выступалі абсалютным лідэрам па выдзяленні сродкаў Беларусі па канале «інстытуты дзяржаўнай улады» — па дадзеным канале было выдзелена больш за 176,5 млн., што ў 4,5 разы больш чым па канале «НДА і грамадзянская супольнасць».
«Тым не менш, важна адзначыць, што дзяржавы-члены, з'яўляючыся найбуйнейшымі донарамі у абсалютных паказчыках, маюць тэндэнцыю зніжаць дапамогу шляхам гэтага канала. Дадзеная тэндэнцыя асабліва выразна назіраецца з 2010 года, калі такія донары, як: ЗША, Германія, Швецыя і Францыя , значна скарацілі размеркаванне дапамогі праз канал інстытутаў дзяржаўнай улады і звярнуліся да інстытутаў грамадзянскай супольнасці.
Такі пераход можа быць растлумачаны як праз прызму палітычных падзеяў у Беларусі (прэзідэнцкія выбары ў 2010 годзе), так і праз тэндэнцыю сусветнай супольнасці да ўключэнню недзяржаўных актараў у дасягненне мэтаў развіцця (прыняцце ў 2008 годзе Аккрскай праграмы дзеянняў, падпісанне ў 2011 годзе Пусанскага пагаднення і прыняцце ў тым жа годзе Праграмы для пераменаў у ЕС). Дадзеная тэндэнцыя характэрная і для інстытутаў ЕС, хоць і выяўляецца яна некалькі іншым чынам», — адзначаецца ў даследаванні .
У ім таксама сказана, што за перыяд з 2006 па 2011 гады сярод членаў ЕС з дапамогай канала «інстытуты дзяржаўнай улады» найбольшыя сумы былі прадастаўлены Германіяй (89,5 млн., што ў 22 разы больш, чым праз канал «НДА і грамадзянская супольнасць») і Швецыяй (звыш 21 млн., што нязначна вышэй, чым праз канал «НДА і грамадзянская супольнасць»).
Як патлумачыў адзін з аўтараў даследавання, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў, спажыванне донарскай дапамогі дзяржсектарам Беларусі зусім не азначае, што сродкі трапляюць непасрэдна уладам. Гэта можа быць фінансаванне ўладкавання межаў, развіцця мясцовага самакіравання, экалагічных праектаў, універсітэцкіх, даследчых праграм, то бок праграм, рэалізацыяй якіх займаюцца дзяржструктуры.
У той жа час з дапамогай канала «НДА і грамадзянская супольнасць»ЕС і яго дзяржавамі-членамі вылучаецца даволі сціплая доля донарскай дапамогі: каля 12% ад усяго аб'ёму выдзеленых грашовых сродкаў. Пры гэтым на субсектары, якія непасрэдна тычацца арганізацый грамадзянскай супольнасці, прыходзіцца ўсяго каля 11% ад усяго аб'ёму грашовых сродкаў.
Самым непапулярным з'яўляецца канал «Дзяржаўна-прыватнае партнёрства» (Public-Private Partnerships), доля якога складае менш за 1%.
Аднак, як адзначаецца ў даследаванні, у сукупнасці можна казаць пра рост донарскай дапамогі на падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі з боку інстытутаў ЕС. Гэта ўзгадняецца з абяцаннямі Еўрапейскай камісіі павялічыць непасрэдную дапамогу грамадзянскай супольнасці Беларусі пасля падзей 2010 года.
У той жа час эксперты Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі адзначаюць, што ў цэлым практычна татальнае дамінаваньне афіцыйных дзяржаўных каналаў пры адміністраванні донарскай дапамогі і абмежаванасць непасрэднай падтрымкі для грамадзянскай супольнасці Беларусі істотна зніжаюць яе эфектыўнасць.

ej.by