ЕС усё ж увядзе чарговы пакет санкцый супраць Беларусі. Гэтага запатрабавала Польшча
Дзясяты пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расійскай Федэрацыі ўдалося ўзгадніць пасля кампрамісу з Польшчай. Афіцыйная Варшава пагадзілася адмовіцца ад абмежавання імпарту сінтэтычнага каўчуку з РФ, але запатрабавала ўвядзення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.
Выданне D*utsche Welle паведаміла, што менавіта імпарт
расійскага каўчуку выклікаў дыскусіі, таму што польскі прадстаўнік настойваў на
жорсткіх санкцыях. Пры гэтым адна з краін выступіла супраць прапанаванага
механізму зніжэння ліміту. Па гэтым пытанні Еўракамісія павінна прадставіць
спецыяльны механізм кантролю ўзроўню дыверсіфікацыі закупак гэтага матэрыялу з
праверкамі кожны квартал.
У выніку Польшча пагадзілася на санкцыі за незаконную
дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Расію і супраць імпарту расійскіх алмазаў.
Акрамя таго, бакі працягнуць працу па абмежаванням супраць ядзернага сектара
РФ, а таксама запусцяць працэс па штрафных мерах супраць 150 расійскіх
прапагандыстаў.
Таксама Еўрапейскі Звяз зоймецца санкцыямі ў дачыненні да
рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Санкцыі супраць Беларусі ўваходзілі ў шэсць умоваў, якія паставіла Польшча на шляху да ўзгаднення рэстрыкцый супраць Расіі.
Чакаецца, што «беларускі» санкцыйны пакет будзе прыняты ўжо ў панядзелак. Пра гэта паведаміў амбасадар Польшчы пры Еўрасаюзе Андрэй Садась.
15 лютага Еўракамісія афіцыйна прадставіла дзясяты пакет
санкцый у дачыненні да Расійскай Федэрацыі, які прапаноўваў увесці абмежаванні
на экспарт у РФ з ЕС крытычных тэхналогій і прамысловых тавараў на суму больш
за 11 мільярдаў еўра.
22 лютага на сустрэчы паслоў краін ЕС не ўдалося прыняць
рашэнне аб дзясятым пакеце санкцый, бо ўзнікла дыскусія па адным з пунктаў новага
санкцыйных пакета.
24 лютага паслы Еўрасаюза ўсё ж ўзгадніць дзесяты пакет санкцый супраць Расіі.
Нагадаем, што адносіны паміж Польшчай і лукашэнкаўскай Беларуссю абвастрыліся пасля прысуду журналісту Анджэю Пачобуту, якому па палітычнай справе прызначылі восем гадоў калоніі. У адказ на гэта Варшава закрыла для беларускіх грухавікоў памежныя пераходы. Для пасажырскага транспарту праезд мяжы таксама ўскладніўся: пасля закрыцця пункту пропуску ў Баброўніках патрапіць у суседнюю краіну цяпер можна толькі праз Цярэспаль пад Брэстам.
Акрамя гэтага Польшча і Беларусь скарацілі ўзаемную дыпламатычную прысутнасць.