«І пагроза перапынення дыялогу з ЕС іх наўрад ці спыніць»

Ці ахвяруе Лукашэнка адносінамі з Захадам дзеля задушвання акцый пратэсту?

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.by

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.by

Масавыя акцыі, вярнуўшыя да жыцця грамадзянскую актыўнасьць у Беларусі, не прайшлі бясследна для некаторых актывістаў, якім у розных гарадах краіны прыйшлося правесці суткі ў СІЗА. Падчас маршу ў Маладэчне былі затрыманыя лідэры апазыцыі. Адрэагуе Еўрасаюз на дзеянні беларускіх уладаў, успрыняўшы сітуацыю як тэндэнцыю да пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека?
— У хуткім часе можна чакаць адмысловай заявы з гэтай нагоды ад Еўрапейскай службы знешняга дзеяння, — прагназуе аналітык цэнтра EAST Андрэй Елісееў.
Зрэшты, на яго думку, пакуль рэпрэсіі адносна кропкавыя, гэта наўрад ці сур'ёзна пагоршыць дыялог ці прывядзе да яго замарозкі.
Эксперт лічыць, што рэакцыя на маршы «дармаедаў» і акцыю ў Курапатах ня пройдзе бясследна для беларускіх уладаў.
— ЕС будзе падымаць гэтыя пытанні на двухбаковым узроўні, але сур'ёзныя ультыматумы па дыялогу на гэтым этапе ставіць не стане. Беларускі бок будзе спасылацца на нацыянальнае заканадаўства, якое рэгулюе правядзенне масавых мерапрыемстваў, хоць яно і супярэчыць міжнародным нормам, — лічыць эксперт.

Заваяванае даверу Захаду або захаванне ўласнай палітыкі?

Беларускі МЗС у апошні час зрабіў нямала для паляпшэння узаемаадносін Беларусі і Еўрасаюза.
Неабдуманыя рашэнні могуць перакрэсліць усе старанні знешнепалітычнага ведамства.
— Беларускія ўлады паспрабуюць не дзейнічаць тапорна, — мяркуе палітолаг.
Беларусы маршыруюць супраць дэкрэта аб «дармаедстве» ужо тры тыдні. Акцыі прайшлі ў Мінску, Брэсце, Гомелі, Віцебску, Баранавічах, Маладзечне. На нарадзе з кіраўніком дзяржавы 10 сакавіка сілавікі атрымалі загад «выкалупваць, як разынкі з булкі», правакатараў, але даць простым людзям выказваць сваю незадаволенасць.
— Мяркуючы па прапагандзе ў афіцыйных СМІ, Мінск будзе прыводзіць паўміфічныя довады пра сувязь структурнай апазіцыі з замежнымі (украінскімі) ініцыятарамі. Хоць відавочна, што пратэсты выкліканыя выключна правальнай сацыяльна-эканамічнай палітыкай беларускіх уладаў, а не знешнімі фактарамі, — кажа Андрэй Елісееў.
Але ў выпадку росту маштабаў пратэстаў і іх якаснай каардынацыі беларускія ўлады, на думку эксперта, будуць гатовыя распачаць больш маштабныя рэпрэсіі.
— І пагроза перапынення дыялогу з ЕС іх наўрад ці спыніць, бо у прыярытэце апынецца ўласнае палітычнае выжыванне, — лічыць палітолаг.

З кім будучыня Беларусі?

Між тым Мінску важна працягваць і актывізаваць дыялог з Бруселем хоць бы для таго, каб зняць тыя, што засталіся санкцыі, а заадно пасябраваць і з Вашынгтонам, лічыць кіраўнік праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.
— Палітыка Вашынгтона адносна Беларусі — каштоўнасная. Ёсць дакладны пералік чаканняў у сферы палітыкі, а эканамічных інтарэсаў няма. Вашынгтон можа дазволіць сабе быць прынцыповым, і гэта вялікі выклік для беларускай дыпламатыі, — адзначае Андрэй Паротнікаў.
Выканаўчы дырэктар Цэнтра грамадскіх адносін (Украіна) Яўген Магда прапануе Беларусі дакладна паставіць мэту і рухацца да яе. Але абапірацца не на знешнія сілы, таму што ў сённяшняй турбулентнасці адносін у свеце, знайсці вернага саюзніка досыць складана.
— Уладзе і грамадству трэба будзе прыйсці да разумення таго, што еўрапейскі вектар падыходзіць і выгадны Беларусі — гэта дазволіць вызначыцца з канкрэтнымі дзеяннямі, — раіць эксперт.
Стварэнне Еўрапейскага саюза ў тым выглядзе, у якім ён існуе, будзе няпоўным без інтэграцыі з Украінай і Беларуссю, лічыць палітолаг.
— Можна працаваць над адносінамі не толькі з усім Еўрапейскім саюзам, але і з краінамі Балтыі і Вышаградскай чацвёркай — гэта 10-12 еўрапейскіх дзяржаў, якія разумеюць, што будучыня Еўрапейскага саюза не бясхмарна. Гэта развіццё эканамічных адносін, ўзаемнае «апыленне» па пытаннях культуры, маладзёжнай палітыкі, грамадскіх адносін, — кажа Яўген Магда.
Паводле zautra.by