Напярэдадні «Марша недармаедаў» у Оршы нейтралізуюць актывістаў і журналістаў
Зранку 12 сакавіка ў Оршы праходзяць ператрусы ў актывістаў і журналістаў, якіх спрабуюць нейтралізаваць перад сённяшняй акцыяй.

Ператрусы ідуць у актывіста Канстанціна Анташкевіча і журналіста Беларускага Радыё Рацыя Арцёма Сізінцава. Да Сізінцава наведаліся два супрацоўнікі міліцыі, капітан Лаўрушкін і лейтэнант Шыбека з двума панятымі — шукаюць «фальшывыя купюры».
Старшыню гарадской арганізацыі АГП Валянціну Ігнаценка блакуюць дома: пасля 9-й раніцы сталі званіць і грукатаць у дзверы асобы ў цывільным у чорных шапачках.
Па адрасе, дзе прапісаны рэдактар рэгіянальнага сайту оsha.eu Ігар Казмерчак, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Каля яго пад'езда дзяжурыць чорная машына.
Актывіста Ігара Грышанава затрымалі на запраўцы на рэмзаводзе. Даставілі ў аддзяленне міліцыі.
Тым часам на вакзале супрацоўнікі Аршанскага УУС на транспарце затрымалі журналістаў Адар'ю Гуштын і Сяргея Гудзіліна, якія прыехалі з Мінску. Іх даставілі ў апорны пункт.
Міліцыя дзяжурыць і каля дома сябра Партыі БНФ Віталя Паўлава.
Паводле harodniaspring.org