Масава адклічуць паслоў з Беларусі? Што яшчэ ў рэзалюцыі Еўрапарламента?
Галасаванне па канчатковаму прыняццю рэзалюцыі плануецца сёння, 7 кастрычніка, нагавае telegraf.by.
6 кастрычніка Еўрапарламент ухваліў праект рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі. Сярод іншага, вымушаную пасадку самалёта Ryanair у Мінску ў ёй назвалі «актам дзяржаўнага тэрарызму».
Галасаванне па канчатковаму прыняццю рэзалюцыі плануецца 7 кастрычніка.
У праекце рэзалюцыі асуджаюцца:
· «Рэпрэсіі супраць мірнага насельніцтва Беларусі, катаванні і жорсткае абыходжанне, рэпрэсіі ў дачыненні да СМІ і інтэрнэту, а таксама збіццё, арышты і запалохванне журналістаў, блогераў і іншых незалежных асоб у Беларусі».
· «Палітычныя працэсы і жорсткія і несправядлівыя судовыя рашэнні, нядаўна вынесеныя Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку».
· «Расправа над праваабарончым цэнтрам «Вясна». ЕС заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення і зняцця ўсіх абвінавачванняў з праваабаронцаў і валанцёраў «Вясны».
· «Рэпрэсіі і варожыя дзеянні ўладаў супраць прадстаўнікоў польскай меншасці і польскіх школ у краіне. ЕС заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Анжалікі Борыс, журналіста Анджэя Пачобута і іншых палітычных зняволеных».
Таксама ў дакуменце лічаць «захоп і вымушаную пасадку рэйса Ryanair FR4978 у Мінску актам дзяржаўнага тэрарызму».
Акрамя гэтага ў праекце рэзалюцыі заклікаюць краіны-сябры ЕС «калектыўна абвясціць беларускіх супрацоўнікаў КДБ на тэрыторыі Еўрапейскага саюза персонамі нон-грата», прапануе краінам-сябрам ЕС »адклікаць сваіх амбасадараў з Мінска для кансультацый і адмовіць беларускім дыпламатам у акрэдытацыі пры ЕС».
А яшчэ там гаворыцца пра тэрміновасць «выкрыцця падтрымкі Расіяй гвалту Лукашэнкі супраць народа Беларусі, а таксама яе ўдзелу ў гібрыдных дзеяннях рэжыму Лукашэнкі супраць ЕС, уключаючы выкарыстанне мігрантаў у палітычных мэтах».
Еўрадэпутаты асудзілі кантакты «паміж Лукашэнкам і Пуціным з мэтай падрыхтоўкі дарожных карт для больш глыбокай інтэграцыі паміж Беларуссю і Расеяй, уключаючы прагрэсіўную мілітарызацыю Беларусі». ЕС разглядае гэта як парушэнне суверэнітэту Беларусі.
Еўрапарламент «заклікае разгледзець пытанне аб перадачы справы Беларусі ў Міжнародны Суд на падставе Чыкагскай канвенцыі, Манрэальскай канвенцыі і Канвенцыі супраць катаванняў».
Еўрапарламент «паўтарае свой заклік да мэтавай праграме дапамогі ЕС для дапамогі грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ, акадэмічным колам і беларускай апазіцыі ў выгнанні, а таксама ахвярам палітычных рэпрэсій і гвалту з боку паліцыі і тым, хто бяжыць ад рэпрэсіўнага рэжыму».
Таксама ў праекце рэзалюцыі заклікаюць дзяржавы-сябры ЕС «і далей спрасціць працэдуры атрымання візы і пражывання для тых, хто бяжыць з Беларусі па палітычных матывах або для тых, хто звяртаецца па медыцынскую дапамогу ў выніку гвалту».
Паводле telegraf.by