Еўрапарламент ухваліў новую рэзалюцыю па Беларусі. Што там галоўнае?

Еўрапарламент у чацвер прыняў чарговую рэзалюцыю па Беларусі, піша журналіст Рыкард Ёзвяк.

755803247490826.jpeg

Парламентарыі заклікалі тэрмінова ўвесці пяты пакет санкцый супраць Беларусі на пасяджэнні Еўрасавета 21-22 кастрычніка. У рэзалюцыі ўтрымліваецца прапанова ўключыць у яго дадатковыя сектары, у тым ліку металургічны, дрэваапрацоўчы і хімічны, а таксама «Беларуськалій» і «Белтэлекам».

Прапаноўваецца таксама запатрабаваць ад ЕС новых мер супраць Расіі, калі яна працягне падтрымліваць Мінск, і перасцерагчы Маскву і Мінск ад працягу перамоў аб большай інтэграцыі.

Еўрапарламент у тым ліку лічыць неабходным прызнаць ўсіх супрацоўнікаў КДБ Беларусі неўязнымі.

За рэзалюцыю прагаласавалі 506 дэпутатаў, супраць — 29. Устрымаліся 139 чалавек.
Паводле «Еўрарадыё».