«Трапіў у еўрапейскі санкцыйны спіс». Адзін з беларускіх банкаў закрыў рахунак прапагандыста Мукавозчыка
Пра гэта Мукавозчык напісаў у сваёй калонцы на сайце «Советской Белоруссии».
Паводле слоў Мукавозчыка, ён атрымаў смс аб тым, што банк спыняе
з ім супрацоўніцтва.
«Трапіў у еўрапейскі санкцыйны спіс. І па гэтай прычыне, як, запінаючыся, патлумачыла мне дзяўчына па тэлефоне, "банк мае права ў адпаведнасці з правіламі… вы чыталі… у падпісаным дагаворы…" і гэтак далей», — напісаў прапагандыст.
Нагадаем, у чэрвені ЕС увёў чацвёрты пакет санкцый, у спісе аказаўся і Андрэй Мукавозчык.
Асаблівасць меркаванняў Мукавозчыка ў тым, што яны публікуюцца на старонках «СБ», але адрасаваныя не чытачам «СБ», адзначае «Наша Ніва».