ЗША не збіраюцца змякчаць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Пра гэта заявіў намеснік пастаяннага прадстаўніка ЗША пры ААН Рычард Мілс, паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя».

sankzii_640x384.jpg


«ЗША не збіраюцца змякчаць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі», — заявіў намеснік пастаяннага прадстаўніка ЗША пры ААН Рычард Мілс. Ён удзельнічаў у нефармальным віртуальным пасяджэнні Рады бяспекі ААН высокага ўзроўню па беларускім пытанні, якое ініцыявала Эстонія.
Як падкрэсліў Мілс, «пакуль улады ў Беларусі адмаўляюцца выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, падрываюць мір і бяспеку ў Еўропе, працягваюць пераследаваць і парушаць правы сваіх грамадзян, мы не адмовімся ад санкцый». Ён нагадаў, што Вашынгтон заклікае афіцыйны Мінск вызваліць усіх палітвязняў і пачаць дыялог з апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю.