Золатавалютныя рэзервы Беларусі зменшыліся на 38 мільёнаў долараў за месяц
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка, паводле папярэдніх звестак, склалі 8459,9 млн. долараў у эквіваленце. За верасень гэты паказчык знізіўся на 36,8 млн. долараў, вынікае са справаздачы Нацыянальнага банка.

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў фінансавы
рэгулятар звязвае з планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных
абавязанняў у замежнай валюце на суму каля 240 млн. долараў, а таксама
змяншэннем кошту манетарнага золата, адзначае «Свабода».
У сваю чаргу, падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у
верасні спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, а таксама набыццё
Нацбанкам валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі,
аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 году павінен скласці
не менш за 6 млрд. долараў.
Ва ўмовах маштабных санкцый супраць беларускага рэжыму і
адсутнасці магчымасці міжнароднага крэдытавання (акрамя рэфінансавання
расійскіх даўгоў) эксперты канстатуюць падвышаную нагрузку на фінансавы сектар,
які ўсё часцей вымушаны карыстацца фармальна недатыкальнымі запасамі з
рэзерву.