Павал Севярынец: Пытанне «Калі не Лукашэнка, то хто?» стаіць рубам
Пасля дэвальвацыі 2011 года пытанне «Калі не Лукашэнка, то хто?», стаіць востра, рубам, кранае кожнага, б’е па кішэні.
![sieviaryniec2.jpg sieviaryniec2.jpg](/img/v1/news/full/sieviaryniec2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прынамсі, на працягу двух тыдняў ён меў намер прамовіцца на гэты конт з усімі асноўнымі палітычнымі гульцамі на беларускім полі.
З таго моманту мінула ўжо тры тыдні. Акрамя перамоваў Севярынец паспеў сустрэцца з актывам БХД у рэгіёнах, а 12 лістапада правеў сустрэчу з прыхільнікамі БХД у Мінску.
Напружаны графік перамоваў відавочна сказаўся на ім. Севярынец выглядае больш стомленым і нейкім схуднелым. Прынамсі, пад час сваёй «адседкі» у Купліне ён выглядаў весялейшым. Але і плён ягоныя дзеянні ўсё ж далі.
— Павал, пасля выхаду на волю вы казалі, што маеце намер правесуі перамовы наконт адзінства ў апазіцыі. Зараз вы заявілі, што шанцы — 50 на 50. Вашыя перамовы былі
паспяховыя?
— Перамовы былі, перамовы былі досыць сур’езныя. З большасцю ўдзельнікаў палітычнага працэсу, з апазіцыйных палітыкаў мы сустракаліся і размаўлялі на гэты конт. Ёсць ужо
бачанне, дзе мы можам зрабіць супольныя крокі. У прамым эфірры патрала TUT.BY ужо прагучала, што ў апазіцыі будзе адзінае пасланне пад час гэтай кампаніі па мясцовых авыбарах.
Непераадольных супярэчанняў у апазіцыі, як я пабачыў у размовах, няма. Ёсць пэўныя асабістыя супярэчнасці, над іх вырашэннем мы зараз працуем. Я думаю, што недзе да канца года можна ўжо будзе
абмяркоўваць, наколькі вялікая верагоднасць у яднанні апазіцыі. Таму што абмяркоўваюцца зараз працэдуры, абмяркоўваюцца кандыдатуры, ясна, што працэс гэты доўгі. З вялікім задавальненнем яго
праводзяць, скажам так, заўсёднікі палітычнага працэсу.
Але нашая задача — ужо ў 2014 годзе мець яснасць на гэты конт. З пачатку 2014 года, з таго моманту, як пачнецца мясцовая кампанія.
— На вашую думку, адзінства апазіцыі магчымае? Шмат хто ў гэтым сумняецца.
— Адзінства апазіцыі было магчымае ў 1989 годзе, калі паўставаў Беларускі Народны Фронт. У нас была адзіная апазіцыя — БНФ, і быў адзіны лідэр — Зянон Пазняк.
Адзінства апазіцыі было магчымае ў 2001 годзе. Хай сабе быў абраны і слабы кандыдат, але ўся Беларусь разумела, што гэта альтэрнатыва, гэта супрацьвага Лукашэнку. Адзінства апазіцыі было ў 2006-м,
калі быў Мілінкевіч і была адна Плошча. Таму прыкладаў, калі беларуская апазіцыя магла аб’ядноўвацца і выдаваць адзінага кандыдата, іх болей, чым прыкладаў раздобленасці.
З прыкладаў раздробленасці самы яскравы, бадай, 2010 год. Каб не паўтарыць 2010 года і разгрома, які быў пасля, трэба працаваць над адзінствам каманды, адзінствам стратэгіі, і над адзіным
кандыдатам.
— І ўсё ж, вы даеце вельмі вялікі шанец абрання адзінага…
— Так. Ёсць досыць высокія шансы на абранне адзінага кандыдата. Найперш, таму, што ў ім ёсць запатрабаванасць беларускага грамадства. Пасля дэвальвацыі 2011 года
пытанне «Калі не Лукашэнка, то хто?», стаіць востра, рубам, кранае кожнага, б’е па кішэні. Гэта пытанне такое ж надзённае, як пытанне, які
там курс долара альбо калі гэтыя долары мяняць.
Па-другое, у адзіным кандыдаце ёсць запатрабаванасць еўрапейцаў. Еўрапейцы, Злучаныя Штаты, яны хочуць чуць адзіны голас апазіцыі, і гэта матывуе ттых, хто змагаецца тут, у Беларусі.
Па-трэцяе, ёсць досвед. Кандыдаты у прэзідэнты, якія пайшлі ў раздроб у 2010 годзе, атрымалі па галаве. Зараз жадаючых менш. Але, тым не менш, кожны жадаючы, які жадае ісці асобна на
прэзідэнцкіх выбарах-2015, павінен разумець: калі ён пойдзе ў адрыве ад адзінай каманды, ёсць вялікая рызыка скончыць прэзідэнцкую кампанію ў турме, і ўвесь наступны тэрмін прасядзець там. Таму што
не будзе адзінай сілы, якая здольная такога чалавека абараніць.
— А акрамя супольнага паслання, шанцаў на адзінага, ці ёсць яшчэ прыклады яднання апазіцыі?
— Так. Напрыклад, мы вядзем над працу, над тым, каб Беларусь была прадстаўленая саміце Усходняга партнёрства, што неўзабаве адбудзецца ў Вільні, супольнай заявай беларускіх
дэмакратычных сілаў. Не буду пакуль казаць, што гэта за дакумент, але думаю, што яго змогуць падтрымаць і большасць еўрапейскіх палітыкаў. Калі гэта адбудзецца, і адзіны голас Беларусі, адна каманда
з боку беларускіх дэмакратычных сілаў заявіць пра імкненне да асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам, а еўрапейскія палітыкі гэта падтрымаюць, гэта будзе ўжо сур’ёзнай перамогай і самой Беларусі, і
стратэгіі адзінства беларускай апазіцыі.