Някляеў не выключае датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў у 2014 г.
Лідар «Гавары праўду!» не выключыў пераносу прэзідэнцкіх выбараў з 2015 года на 2014 год.
Лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Уладзімір Някляеў 12 лістапада наведаў Брэст, каб сустрэцца са сваімі прыхільнікамі.
Брэсцкія актывісты «Гавары праўду!» сабралі 1.122 подпісы за аднаўленне дзіцячага гарадка ў брэсцкім раёне Усход. Апошнім подпіс паставіў Уладзімір Някляеў, пасля чаго разам з
брэсцкімі лідарамі кампаніі аднёс іх у гарвыканкам.
У другой палове дня Някляеў у рэдакцыі газеты «Брестский курьер» сустрэўся з актывам «Гавары праўду!» і журналістамі.
Паколькі на гэты час, паводле меркавання Някляева, апазіцыя да прэзідэнцкіх выбараў не гатовая.
«Трэба тэрмінова збіраць кангрэс дэмакратычных сіл і выпрацоўваць стратэгію дзеянняў на бліжэйшыя гады, — сказаў Някляеў. — Сёння гэта пытанне мы абмяркоўвалі ў Брэсце
з Аляксандрам Мілінкевічам. Ні ў якім разе нельга дапусціць тых памылак, якія мы дапусцілі ў 2010 годзе».
— Але ў той жа час, калі ў краіне няма выбараў, то праз выбары памяняць сітуацыю ў краіне нельга. У гэтым выпадку ў нас ёсць два варыянты: рэвалюцыйны і эвалюцыйны, шляхам рэфармавання.
Я за другі варыянт. Больш за палову чыноўнікаў разумеюць, што ў краіне трэба штосьці мяняць. І яны зробяць гэтыя крокі. Зробяць, калі будуць адчуваць, што ім за гэта не будзе пагражаць
турма».
У той жа час Някляеў прызнаў, што ў наменклатуры сіл і ўплыву больш, чым у апазіцыі.
«Нам не трэба прадстаўляць уладу як штосьці асобнае ад грамадства, улада — гэта частка нашага грамадства, і з імі не трэба размаўляць, як з ворагамі, як гэта робіць Лукашэнка.
Многія чыноўнікі разумеюць, што скінуць адказнасць на аднаго Лукашэнку не выйдзе, таму яны ўжо думаюць пра змяненні ў краіне», — лічыць палітык.
БелаПАН