Пра піва з козамі

25 верасня, ці не ў апошнюю цёплую суботу, перада мной узніклі пытанні. Трэба было аплаціць рахункі за электрычнасць, за тэлефон, за газ. Тэрмінова, бо ў панядзелак ні пошта, ні філіялы «Беларусбанка» ў сельскай мясцовасці не працуюць.

Каб не прывязваць сябе да электрычкі, вырашыў пешкі схадзіць у Забалоцце. Усяго нейкія тры кіламетры, надвор’е цудоўнае, вандроўка прыемная. Пакрочыў. Але лепш бы паехаў у Смалявічы. Бо высветлілася, што пошта не працуе, аддзяленне банка таксама, бо там ідуць нейкія рамонтныя работы.



8ae1da0fe37c98412768453f82490da2.jpg

25 верасня, ці не ў апошнюю цёплую суботу, перада мной узніклі пытанні. Трэба было аплаціць рахункі за электрычнасць, за тэлефон, за газ. Тэрмінова, бо ў панядзелак ні пошта, ні філіялы «Беларусбанка» ў сельскай мясцовасці не працуюць.
Каб не прывязваць сябе да электрычкі, вырашыў пешкі схадзіць у Забалоцце. Усяго нейкія тры кіламетры, надвор’е цудоўнае, вандроўка прыемная. Пакрочыў. Але лепш бы паехаў у Смалявічы. Бо высветлілася, што пошта не працуе, аддзяленне банка таксама, бо там ідуць нейкія рамонтныя работы.
Вось і чухай патыліцу. Вылаяўся пра сябе і падаўся ў прыватную крамку, якая месціцца побач з сельсаветам. Пакуль прыглядаўся і прыцэньваўся, у памяшканне зайшлі маладая дзяўчына і жанчына сталага ўзросту. Мусіць, дачка і маці. Пытаюцца ў прадавачкі, ці прымае яна для разліку крэдытныя карткі. На жаль, не. Але гандлярка параіла праехаць два з паловай кіламетры да пасёлка Арджанікідзе, дзе ёсць і банкамат, і аддзяленне «Беларусбанка».
Жанчыны крутануліся на адной назе, я за імі. Прабачыўся, папрасіў падвезці, бо я таксама прыйшоў у банк, а ён зачынены. У адказ пачуў, што яны нікога не падкідваюць: прынцыпы ў іх такія. Я зніякавеў. Каб жа прасіў пра дапамогу якога алігарха ці поп-зорку. А тут дзве простыя кабеціны на добра «патрыманай» легкавушцы выказваюць такому ж простаму чалавеку такую пагарду. Вось папрасі ў іх у спякотны дзень шклянку вады, далібог, з поўнага вядра не наліюць. Ад нечаканасці я, мусіць, аж рот адкрыў. Але ж потым вылажыў ім чыстую праўду. Сказаў, што ні старая, ні маладая не ў маім гусце. Што мяне не трэба «падкідваць», а прасіў я іх падвезці да Смалявіч. Да таго ж за грошы.
Куды там, ускочылі ў аўто, газанулі, аж ад нечаканасці нейкі прыблудны сабака забрахаў.
Не, калі прыходзіш ва ўстанову і цябе замест «аднаго вакна» пасылаюць у мноства дзвярэй, не так крыўдуеш. Чыноўнікі ж паўсюль аднолькавыя і глядзяць на простага чалавека як салдат на вош. Можа, не было б так крыўдна, каб галасаваў на дарозе.
Што рабіць, вярнуўся ў краму, загаварыў з прадавачкай. Сказаў, што банкіры маглі б свой рамонт зрабіць і ў свой выходны, у панядзелак, каб не марнаваць дарэмна час кліентаў. Але навошта тое ім? Людзі ж нікому не пажаляцца. А калі нават пачнуць скардзіцца, то і ўправа знойдзецца. Ім і крэдыты патрэбны, і іншае. А далей — ланцужок, паслуга за паслугу, ты мне — я табе. Вось і ўзнікае дружная хеўра адзін аднаму абавязаных, адзін з адным павязаных. Усім астатнім, можа, і дрэнна, але толькі не ім.
Але гэта былі не ўсе дзівосы на дзень. Бо калі я расказаў гандлярцы, як цудоўна для мяне дзень пачынаўся, і што з гэтага выйшла, тая ўдакладніла. Аказваецца, не рамонт робяць «банкіры», а ўсталёўваюць сабе кандыцыянер. Як у той байцы, толькі наадварот. Спякотнае лета адмучыліся ў духаце, а напярэдадні зімы, якая, па прагнозах сіноптыкаў, абяцае быць анамальна халоднай, ладзяць кандыцыянер. Рацыянальна гэта ўсё патлумачыць немагчыма. «Тут і не людзі нават, а сістэма вінаватая», — філасофскі заўважае гандлярка.
Не, мусіць, і людзі, бо якія яны — такая і сістэма. «Банкіры», што не думаюць ні пра інтарэсы сваіх кліентаў, ні пра прыбыткі свайго банка. Маўляў, куды народ падзенецца, усе камунальныя ды іншыя плацяжы на вёсцы праходзяць толькі праз «Беларусбанк». Яны тут — дачнікі, якія ў адчуваць сябе сталічнымі «штучкамі» і трымаюцца сярод вяскоўцаў з непрыхаваным нахабствам.
Карацей, ад агіднага марнатраўства часу знерваваўся і сасмяг. Вырашыў папіць піва. Здабыць яго не праблема, бо прадаюць піва аж у чатырох крамах на маленькім пятачку. Але праблемай аказалася, дзе піва выпіць. Зразумела, мясцовыя могуць і дома, а такія вось выпадковыя вандроўнікі, як я, дзе? А нідзе. Няма спецыяльна абсталяванага месца для распіцця піва, як гэта належыць па спецыяльнаму ўрадаваму распараджэнню.
Дзе хочаш, там і пі, толькі не трапляйся на вочы міліцыянтам. Так было, колькі сябе памятаю. Так і засталося. Толькі штрафы зараз касмічныя. Але ж, гляджу, на стадыёне козы пасуцца. Гэта ж таксама забаронена. Ім можна, а мне... Вырашыў папіць піва ў сімпатычнай кампаніі. Добра, што не патрапіўся.