Супрацьстаянне паміж КДБ і МУС было заўсёды
Як ужо вядома, у Міністэрстве ўнутраных спраў падчысцілі кадравы склад вышэйшага кіраўніцтва. Нядаўна быў звольнены і намеснік кіраўніка МУС — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік Яўген Полудзень. Ад пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка крымінальнай міліцыі — вызвалены Алег Пякарскі. На змену апошняму Лукашэнка ўвёў у кіраўніцтва МУС чалавека з КДБ.
Як ужо вядома, у Міністэрстве ўнутраных спраў падчысцілі кадравы склад вышэйшага кіраўніцтва. Нядаўна быў звольнены і намеснік кіраўніка МУС — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі
палкоўнік Яўген Полудзень. Ад пасады першага намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка крымінальнай міліцыі — вызвалены Алег Пякарскі. На змену апошняму Лукашэнка ўвёў у
кіраўніцтва МУС чалавека з КДБ.
Першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі — прызначаны Ігар Шуневіч. “Я думаю, той досвед, які вы набылі ў КДБ, вельмі вам карысны, але
наогул вы — прафесійны спецыяліст Міністэрства ўнутраных спраў, вы служылі на ўсіх пасадах у МУС, ведаеце яго знутры, добра ведаеце вынік — гэта таксама для нас вельмі важна. Але
самае галоўнае — праца ў КДБ (а ў апошні час вы якраз займаліся кантролем, можна прама сказаць, працы праваахоўных органаў) дала вам магчымасць убачыць знутры ўсе праблемы Міністэрства
ўнутраных спраў, — адзначыў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Ігара Шуневіча. Лукашэнка падкрэсліў, што новаму першаму намесніку міністра ўнутраных спраў неабходна рыхтавацца да
больш сур’ёзных задач, якія давядзецца выконваць. “Галоўнае — без аглядкі браць на сябе адказнасць і, натуральна, адказваць за прынятыя рашэнні! — сказаў
ён.
Цікава, што Шуневіча хутка ўзгадалі як супрацоўніка КДБ, які меў дачыненне да палітычных спраў. Так, журналістка “Хартыі’97 Наталля Радзіна (цяпер у палітэміграцыі ў
Літве) распавяла, што бачыла новапрызначанага намесніка міністра на начным допыце ў СІЗА КДБ. “Мяне выклікалі на допыт пасля адбою, пасля 22.00, калі я ўжо збіралася класціся на сваю шконку.
Допыт праходзіў у кабінеце начальніка турмы, якога перад гэтым Шуневіч выправадзіў з кабінета. Адразу было зразумела, што гэта “вялікая шышка. Яго цікавілі нейкія
вар’яцкія рэчы, на мой погляд. Ён пытаўся пра сувязі кандыдатаў з Германіяй, Польшчай, Расіяй і Украінай, — распавяла Наталля пра сваю сустрэчу з Шуневічам.
Алег Пякарскі быў звольнены са сваёй пасады “ў сувязі з учыненнем правіннасці, што дыскрэдытуе званне супрацоўніка органаў унутраных спраў. Аналагічная фармулёўка звальнення і ў
Яўгена Полудня. Па звестках інфармацыйнага парталу Naviny.by, палкоўнік Пякарскі падаў рапарт на звальненне па ўласным жаданні на пачатку снежня 2011 года. Аднак, як бачым, яго намер не быў
задаволены, і палкоўніка звольнілі гучна.
Генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб гаворыць, што ратацыя кадраў паміж сілавымі структурамі — справа не новая. “Такія выпадкі былі і раней, яшчэ з часоў СССР, калі
супрацоўнікаў КДБ накіроўвалі на ўмацаванне МУС. Ігар Шуневіч не зусім належыць да КДБ, большую частку сваёй кар’еры працаваў у сістэме ўнутраных спраў. Канешне, можна гаварыць, што ён
дасягнуў большага поспеху падчас працы ў КДБ. Увогуле, супрацьстаянне паміж КДБ і МУС было заўсёды і будзе надалей. Гэта зразумела — дзве моцныя сілавыя структуры вядуць барацьбу за права
першай інфармацыі, першай сілы. Зразумела і тое, што Віктар Лукашэнка не супраць, каб сілавыя ведамствы ўзначальвалі людзі, якія больш адданыя яму. Увогуле, цяжка разважаць, што там адбываецца.
Сказана, што Пякарскі звольнены з фармулёўкай за дыскрэдытацыю, але што там канкрэтна, пакуль не вядома. Можа быць склад крымінальнага злачынства. А ёсць і проста амаральныя дзеянні,
— адзначыў Мечыслаў Іванавіч.
Шуневіч у часе сваёй працы ў КДБ займаўся карупцыйнымі справамі. Да гэтага прызначэння Шуневіч узначальваў упраўленне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ, па словах Грыба, ад
1990-х гадоў барацьба з карупцыяй не надта прасунулася ў выніках. “Сёння карупцыя ў Беларусі — небяспечная з’ява, я называю яе перманентнай барацьбой. Ад 1990-х гадоў гэтая
барацьба працягваецца, і, канешне, у яе ўцягваюцца і сілавыя структуры, у тым ліку і КДБ. Але пакуль не будзе празрыстасці ў гэтых дзеяннях, то нічога не зменіцца, — адзначае
генерал-лейтэнант.
А падпалкоўнік міліцыі ў запасе Мікалай Казлоў кажа, што да гэтага прызначэння ніколі раней не чуў пра Шуневіча (аналагічнае гаворыць і Мечыслаў Грыб). “А што тычыцца самога Пякарскага, то
ён сябе сапраўды дыскрэдытаваў яшчэ ў 2010 годзе, калі паказваў па БТ арматуру і “кактэйлі Молатава на плошчы Незалежнасці пасля мітынгу пратэсту 19 снежня, гэта маё меркаванне. А
што там было нагодай для звальнення — цяжка сказаць, — лічыць афіцэр.
Ён пацвярджае, што КДБ і МУС заўжды былі канкурэнтамі, бо “вырашаюць падобныя задачы. “Наўпроставага супрацьстаяння, можа, і няма, але канкурэнцыя ёсць. Пераліў кадраў
пачаўся, яшчэ калі КДБ надзялілі дадатковымі функцыямі МУС. А вось такога, каб людзей пераводзілі з МУС у КДБ, а потым назад, я не памятаю. Але з гэтымі звальненнямі Камітэт дзяржбяспекі, безумоўна,
стаў больш моцным. І прызначэнне Шуневіча не тое каб падпарадкавала Міністэрства ўнутраных спраў Камітэту, але зрабіла КДБ больш значным, — сказаў Мікалай Казлоў.