У ЕC апублікавалі афіцыйны рэйтынг фэйкаў 2020 года. На 3-м і 4-м месцах фэйкі пра Беларусь

Не абыйшлося без легендарных Ніка і Майка.

diehard1.png

Інфармацыйны праект EUvsDisinfo, які фінансуецца афіцыйна Еўракамісіяй, апублікаваў рэйтынг найбольш сумнеўных фэйкаў, якія сталі праваламі прапагандыстаў у 2020 годзе.

ДАВЕДКА. Што такое EUvsDisinfo? Гэта флагманскі праект аператыўнай рабочай групы па стратэгічных камунікацыях (East StratCom Task Force) Еўрапейскай Службы знешніх сувязяў, адзначае «Тэлеграф». Ён быў створаны ў 2015 годзе для больш эфектыўнага рэагавання на бягучыя кампаніі Расійскай Федэрацыі па дэзінфармацыі, якія закранаюць Еўрапейскі Саюз, яго дзяржавы-члены і суседнія краіны.

Атручэнне Навальнага

На першае месцы ў рэйтынгу трапіла гісторыя, ці хутчэй яе асвятленне расійскімі СМІ, звязаная з атручэннем расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Аўтары рэйтынгу назвалі яе «вялікім ганьбай для расійскай дзяржавы».

Пры гэтым маецца на ўвазе не само атручванне, паколькі «радыкальныя меры», як сцвярджаюць аўтары рэйтынгу, даўно ў арсенале Крамля, а правал аперацыі, якая суправаджалася «відавочнай адсутнасцю прафесіяналізму як з боку атрутнікаў Навальнага, так і тых, хто выстаўляў альтэрнатыўныя версіі таго, што здарылася».

Дыскрэдытацыя вакцыны AstraZeneca і фэйкавыя навіны пра каронавірус

На другое месца еўрапейскія даследчыкі фэйкаў паставілі спробы расійскай прапаганды распаўсюджваць «фэйкавыя навіны» аб пандэміі каронавіруса, у тым ліку аб распрацаваных на Захадзе вакцынах. Праект EUvsDisinfo налічыў каля 700 публікацый, у якіх былі ілжывыя сцвярджэнні аб эпідэміі. Пры гэтым, як адзначаецца, прапаганда спачатку імкнулася дыскрэдытаваць вакцыну карпарацыі AstraZeneca, а калі гэтая карпарацыя заявіла пра намер супрацоўнічаць з расійскім Інстытутам імя Гамалеі, нападкі на вакцыну адразу спыніліся.

Падробленае фота пратэстаў у Мінску ад Міхалкова

Трэцяе месца дасталася расійскаму рэжысёру Мікіту Міхалкову, якія выдаваў у сваёй праграме падробленыя фота беларускіх пратэстаў за сапраўдныя.

«Оскараносны кінарэжысёр Мікіта Міхалкоў хацеў паказаць, што карціны масавых дэманстрацый супраць Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі былі ўсяго толькі кампутарнай графікай», але трапіўся на фэйку сам,  гаворыцца ў тлумачэнні, як Міхалкоў трапіў у рэйтынг.

«Майк і Нік»

На чацвёртым месцы размясціўся Аляксандр Лукашэнка, які выступіў з заявай аб перахопліванні размовы нібыта рэзідэнтаў заходніх спецслужбаў «Майка і Ніка».

На думку еўрапейцаў, запіс гучыць так недарэчна, што на яго сапраўднасці не настойвалі нават афіцыйныя расійскія СМІ.

«Свет ледзьве мог перастаць смяяцца над Аляксандрам Лукашэнкам, калі ён падзяліўся груба сфальсіфікаваным перахопам размовы, нібыта паміж нямецкімі і польскімі выведнікамі, якія намышляюць змену рэжыму ў Беларусі і скардзяцца на тое, што Лукашэнка — моцны арэшак», — напісалі аўтары рэйтынгу.