Лукашэнку падарылі «Лазерны тэлевізар Гарызонт». Ён вельмі нагадвае кітайскі праектар 2018 года

Падчас наведвання інавацыйнага цэнтра «Гарызонт» Лукашэнка атрымаў у падарунак «лазерны тэлевізар». Яго ўручыў генеральны дырэктар «Гарызонта» Юрый Прэдка. Лукашэнка ўдакладніў, ці разбярэцца ён з прыладай. «Там нескладана ўсё, дастаткова проста», — патлумачыў Прэдка.

Прэзентацыя на сайце міністэрства прамысловасці

Прэзентацыя на сайце міністэрства прамысловасці

Што такое «лазерны тэлевізар», задаецца пытаннем «Наша Ніва»? Гэта праектар, які выводзіць карцінку на сцяну. Яшчэ ў мінулым годзе «Гарызонт» прадставіў свой прадукт — Horizont LT400F. «Якасць фармата 4К з фізічным памерам 2*3.5 метра даступна пры мінімальным размяшчэнні праектара ад сцяны», — гаварылася ў апісанні.
А вось як выглядае праектар кітайскай кампаніі JMGO, выпушчаны яшчэ ў 2018 годзе:

082cd8d5a432349a3c1c70ca0b3dba75_k3o6n.jpg

Давайце паглядзім на прыладу зблізку. Калі Аляксандр Лукашэнка адкрыў каробку, то пабачыў там вось такі дэвайс — шэрая працяглая штука з чорнай рашоткай.

А вось як выглядае той самы праектар ад кампаніі Jmgo — Jmgo Explorer:

51a2fefsvnl_ac_sl1200__yj4sh.jpg

Вытворца прадае гэту прыладу праз аўкцыёны, на «Аліэкспрэсе» гэты лазерны тэлевізар можна купіць за $650.