Выбары на Акрэсціна пабачыў на свае вочы Анатоль Лябедзька
Уранку панядзелка з сумнавядомага ізалятару часовага ўтрымання, што на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, выйшаў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Ён адбыў там 15 сутак за пікет салідарнасці з палітвязнямі, зладжаны пад час перадвыбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы. Такім чынам, спадар Лябедзька пабачыў, як адбываюцца выбары ў месцах зняволення.
Сустракалі Лябедзьку сябры па партыі, сваякі, праваабаронцы, палітычныя дзеячы, а таксама іншыя «сядзельцы», якія былі затрыманыя разам з ім, але атрымаўшыя меншы тэрмін адсідкі, і выйшаўшыя раней, — Уладзімір Раманоўскі і Алесь Арэстовіч. Таму і з журналістамі яны азмаўлялі разам.
Анатоль Лябедзька вітаецца з сустракаючымі
— Выбары — быў добры дзень, таму што была цудоўная магчымасць пабачыць адзін аднаго, разам затрыманых на пікеце, — кажа Лябедзька. — Бо мы ўсе, натуральна, да гэтага сядзелі паасобку, у розных камерах. А тут раптам паднялі, павялі ў іншую камеру, адчыняюцца дзверы, і я Бачу Уладзіміра Раманоўскага, Алеся Арэстовіча, іншых нашых хлапцоў, затрыманых, Пашу Вінаградава… Нас сабралі ў дзве камеры — я так разумею, каб не было шкоднага ўплыву на выкананне грамадзянскага абавязку астатнімі сядзельцамі. Для нас гэта была магчымасць сустрэцца, пагутарыць.
Сама працэдура галасавання была цікаваю. Зразумела, ніхто з нас не галасаваў, але нас, скажам так, «мякка прымусілі» прыйсці на так званы выбарчы ўчасткак, дзе сядзелі двое смурных людзей. Нават міліцыянты на іх фоне выглядалі весялейшымі. А побач стаяла чалавек 12, пачынаючы ад капітана і заканчваючы палкоўнікамі. Калі мне прапанавалі прагаласаваць, я запытаўся, а ці гуляюць яны ў «напёрсткі»? Яны не зразумелі, але я сказаў, што гледзячы па іх выгляду, яны у такія гульні не гуляюць. «Дык чаму ж вы прапаноўваеце мне?» — сказаў я.
На наступны дзень пасля галасавання да мяне ў камеру трапілі новыя сядзельцы. Я іх пытаюся, ці галасавалі яны? «Так», — з гонарам адказалі мне. Два чалавекі, аднаму 48 год, другому — 23. «за каго?» — пытаюся я. На мяне яны глядзяць, як на дзівака. «Мы не ведаем», — адказваюць. Нагадаю, гэта было на наступны дзень пасля выбараў, у панядзелак. Ужо ў панядзелак людзі не памятаюць, за каго яны галасавалі! Я думаю, што такіх людзей вельмі шмат — якія ўжо ў панядзелак не ведаюць, за каго яны галасавалі.
Уладзімір Раманоўскі ўжо не першы раз галасуе, — а дакладней, адмаўляецца галасаваць у ІЧУ. У мінулы раз ён у такой сітуацыі апынуўся ў 2000 годзе, калі быў пакараны за заклікі да байкоту выбараў.
— Мінулым разам усё было больш дэмакратычна, — узгадвае Раманоўскі. — Адчынілі камеру, запыталіся, хто хоча галасаваць, вывелі з камеры тых, хто пажадаў. Зараз — прымусовы вывад да камісіі і пытанні «Ці маеце вы намер галасаваць». Зразумела, мы адмовіліся, але: гэта цэлы шэраг грубых парушэнняў заканадаўства. Па-першае, прымус да галасавання, па-другое, тыя 12 міліцыянтаў на «ўчастку для галасавання» — гэта яўны псіхалагічны ціск на адбываючых адміністрацыйны арышт, па-трэцяе, заканадаўствам забараняецца пабочным асобам прысутнічаць у моомант галасавання. Ну і яшчэ шэрах дробных парушэнняў, пра якія ўжо распавёў праваабаронцам.
Прычым, як засведчыў Раманоўскі, на выбарах на Акрэсціна галасуюць усе, хто не мае мажлівасці адмовіцца ад гэтага. Нават людзі без дакументаў.
— У мяне ў камеры сядзеў чалавек, які прабіраўся з Масквы ў Баранавічы. Гэта адзін з нашых гастарбайтэраў, якога ў Маскве ўдарылі па галаве, адабралі ўсе рэчы, грошы, дакументы… І вось ён ледзьве не пехатою ійшоў дадому з Масквы. Тым не менш, ён прагаласаваў — без дакументаў, без нічога. І яшчэ адна цікавая рэч: на Акрэсціна галасаванне за мясцовых кандыдатаў у дэпутаты па Маскоўскім раёне. А я жыву ў Партызанскім. Які сэнс мне галасаваць за чужога кандыдата?, — распавядае Раманоўскі.
Што ж тычыцца ўмоваў утрымання, то, на думку Лябедзькі, персанал ІЧУ щжо выдатана ведае, хто за што сядзіць і на якіх умовах. З-за гэтага ў «палітычных» з’яўляюцца нават нейкія прэферэнцыі:
— Нягледзячы на тое, што нас не называлі «палітычнымі», адносіны для нас былі своеасаблівымі. Напрыклад, у мяне было дзьве прасціны, а ўсім маім «непалітычным» сукамернікам давалі па адной. Альбо матрацы там збітыя на камкі. Але праз два днні мяне выклікалі, і выдалі новы, нармальны матрац са словамі, што «у вас жа спіна бальная».
Але ж, гэта ўсё ж такі турма. І выкарыстоўваць слова «лепш» можна толькі калі ты быў у такіх установах раней. А так час там ідзе марудна, а жыццё — хутка.
Дарэчы, аб навацыях у ІЧУ. Раней казалі, што адтуль можна патэлефанаваць, альбо і туды, і адтуль можна пісаць лісты. Але, як кажа Лябедзька, ўсё гэта пакуль што ў тэорыі.
— Я двойчы пісаў заяву на імя начальніка гэтай ўстановы, каб мне дазволілі патэлефанаваць — адзін раз майму адвакату, адзін раз маці. Мне ў гэтым адмовілі. Што тычыцца лістоў… Сам сабе пішы. Я пісаў дзённік. Два разы пасадзяць яшчэ — будзе новая кніга…
Я ўжо думаю, што трэба будзе рыхтаваць новы відэазварот да міністра ўнутраных спраў. Ёсць шэраг момантаў, якія можна вырашаць без укладання нейкіх рэсурсааў. Тое ж самае тэлефанаванне: кб яно было абавязковым. Каб была сталая бібліятэка, а не выпадковыя кнігі, камеры для тых, хто паліць і хто не паліць. Апошнія два дні ў мяне былі добрыя кампаньёны, але паляць жудасна.
Што тычыцца прысуду, то Лябедзька лічыць яго выдатнай ілюстрацыяй не толькі мінулых, але і будучых выбарчых кампаній:
— Тое, што ўлада правяла ў адносіназх да мяне, маіх паплечнікаў і аднадумцаў — гэта своеасаблівая спецаперацыя. Але яна дазваляе рабіць высновы, што мы дзейнічае слушна. Гэта ўжо другая выбарчая кампанія, калі мы спрабуем прапанаваць свой сцэнар яе правядзення, а не хадзіць па тых калідорах, якія нам вызначыла ўлада. Гэта спрацоўвае, таму што мы сталіся галоўнымі інвестарамі доказу абсурднасці такіх выбараў.
Я не ведаю, што здарылася пасля маёй пасадкі, але мінімум 18 кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асобаў і сябраў ініцыятыўных груп ад АГП незаконна затрымалі, прапусцілі праз судвыя працэсы, і палова з іх у дзень галасавання сядзела ў турме — пра якія выбары можна гаварыць?
Я толькі тутт зразумеў, чаму да нас было такое стаўленне. Таму што гэта ўсё ж — генеральная рэпетыцыя прэзідэнцкіх выбараў. Нам паказалі, як будзе адбывацца прэзідэнцкая кампанія — у якіх лічбавых параметрах, і што можа быць з тымі, хто прыме ўдзел у гэтай кампаніі. Тут ніякіх правілаў няма, і кампанія 2015 года, у адрозненне ад года 2010-га, будзе больш жорсткай і суворай.
Фота аўтара.