Ярмошына: пры падліку галасоў у Віцебску камісіі парушылі заканадаўства

Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" ў Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец атрымала адказ ад старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай на тое, што назіральнікі на выбарчым участку № 46 у Віцебску не мелі магчымасці аглядаць падлік галасоў.



lidzija_jarmoshyna.jpg

У адказе адзначаецца, што з практычным дапаможнікам ЦВК для ўчастковых камісій і праведзенымі трэнінгамі, "старшыня камісіі павінен паказаць наглядальнікам месца іх размяшчэння, якое дазваляе аглядаць падлік".

"Але, нягледзячы на тое, што члены ўчастковых камісій прымалі непасрэдны ўдзел у трэнінгах, не ўсе яны, на жаль, належным чынам выконвалі рэкамендацыі Цэнтральнай камісіі. З улікам гэтага пры правядзенні наступных выбарчых кампаній асаблівая ўвагу будзе скіравана на неабходнасць больш дакладнага выканання арганізатарамі выбарчага працэса рэкамендацый Цэнтральный камісіі", — гаворыцца ў адказе. Прэсавая служба БХД