Багата Дата: 4–10 траўня

Вы ведаеце, які аркестр лічыўся лепшым сярод прыватных музычных калектываў у Еўропе сярэдзіны 18 стагоддзя? А да якога кур'ёзу з вядомым вершам Самуіла Маршака «Багаж» спрычынілася ўраджэнка Бярозы яўрэйская пісьменніца Кадзя Маладоўская? Гэтыя і іншыя цікавосткі — у нашым аглядзе.

800px_raudondvaris.jpg

Замак Раўдондварыс (Чырвоны двор), фота Wojsyl, commons.wikimedia.org
4 траўня
1819. У Мінску нарадзіўся Фларыян Міладоўскі, кампазітар, піяніст, дырыжор і музычны крытык. З дзяцінства ўсё жыццё сябраваў са Станіславам Манюшкам, з якім навучаўся ў аднаго педагога Дамініка Стафановіча. Граф і вядомы мецэнат Бенедыкт Тышкевіч у 1836 годзе запрасіў Міладоўскага ў свой маёнтак Чырвоны Двор непадалёк ад Коўна ў якасці настаўніка музыкі для сваіх дзяцей і на пасаду дырыжора сімфанічнага аркестра. Неўзабаве гэты аркестр стаў адным з лепшых прыватных музычных калектываў у Еўропе.

flaryjan_miladouski.jpg


Калі маёнтак з аркестрам заняпаў пасля смерці графа Тышкевіча, кампазітар пераязджае ў Вільню, а затым у вёску Мацкі пад Мінскам, дзе стварае аперэту «Канкурэнты». Затым былі цыкл песень «Польскія напевы», мазуркі, паланэзы, накцюрны, экспромты, некаторыя з якіх выдаваліся ў еўрапейскіх зборніках. У 1862 годзе эмігруе да Францыі, дзе выкладае ў музычнай школе. Там было Міладоўскі заслеп, але пасля аперацыі зноў пачаў бачыць. Памёр у 1889 годзе ў Бардо.
5 траўня
Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў, Міжнародны дзень акушэркі і Дзень друку ў Беларусі паводле прэзідэнцкага ўказу 1996 года (у гэты дзень у 1912 годзе выйшаў першы нумар бальшавіцкай газеты «Праўда).
1819. На дзень пазней за згаданага вышэй Міладоўскага ва Убелі, што ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці, нарадзіўся ягоны сябра Станіслаў Манюшка, беларускі і польскі кампазітар, дырыжор і педагог, стваральнік нацыянальнай класічнай оперы.

Напалеон Орда. Фальварак Убель

Напалеон Орда. Фальварак Убель

У1858-1872 гадах Манюшка быў дырыжорам і дырэктарам опернага тэатру, прафесарам Музычнага інстытуту ў Варшаве. Папулярнасць атрымаў дзякуючы операм «Галька» і «Страшны двор».

straszny_dvor_scena_z_opery_dzjarzauny_akademiczny_teatr_opery_i_baleta_1952.jpg


Усяго ж стварыў 20 опер і аперэт, тры балеты, пяць месаў, два рэквіемы і болей за 300 песень, у тым ліку і «Паходную песню літвінаў» на словы Уладзіслава Сыракомлі. Станіслаў Манюшка напісаў захаваную да нашых дзён толькі часткова музыку да «Сялянкі» («Сельскай ідыліі») Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — гэта першая беларуская опера! Прэм'ера адбылася ў Мінску 9 лютага 1852 года.

manjuszka.jpg


Увосень 2016 года абодвум гэтым творцам, аўтарам музыкі і лібрэта, быў усталяваны помнік у Мінску.
6 траўня
1904. У вёсцы Нізок каля Узды на Міншчыне нарадзіўся паэт Паўлюк Трус. Дэбютаваў з вершамі ў 1923 годзе. Памёр ад тыфу і пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску ў 1929 годзе. У сталіцы ёсць вуліца, названая ў ягоны гонар, а многія пакаленні нашых школьнікаў вучаць напамяць файны верш: «Падаюць сняжынкі — дыяменты-росы, Падаюць бялюткі за маім акном... Расчасала вішня шоўкавыя косы І ўраніла долу снегавы вянок».
1939. У горадзе Обь Навасібірскай вобласці Расіі нарадзіўся беларускі архітэктар Уладзімір Еўдакімаў. Асноўныя яго працы — у Гродне: Дом піянераў і школьнікаў, будынкі аблвыканкаму, аэравакзала, гатэля «Гродна», кінатэатра «Кастрычнік».

Будынак аблвыканкама

Будынак аблвыканкама

7 траўня
1794. Тадэвуш Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, якім усе сяляне Рэчы Паспалітай абвяшчаліся вольнымі ад прыгоннага права, але без надзялення іх зямлёй. Дакумент папярэджваў, што парушэнне гэтай пастановы памешчыкамі будзе карацца як за процідзеянне мэтам паўстання. Універсал выконваўся дрэнна, бо памешчыкі зацягвалі з яго агалошваннем, а некаторыя ішлі на змову з рускім войскам.
1929. У вёсцы Доўск Рагачоўскага раёна на Гомельшчыне нарадзіўся Яўген Казлоўскі, вучоны-геолаг, міністр геалогіі СССР у 1975-1989 гадах.
8 траўня
Дзень памяці і прымірэння.
1954. У Брэсце нарадзіўся вядомы спартовы каментатар Уладзімір Навіцкі. Першы футбольны рэпартаж правёў яшчэ ў 1981 годзе з матчу мінскага «Дынама» і ташкенцкага «Пахтакору». Шэраг ягоных фразаў-завядзёнак сталі крылатымі. Напрыклад: «Моцна, але недакладна!».

Уладзімір Навіцкі

Уладзімір Навіцкі

9 траўня
Дзень Перамогі і Дзень Еўропы.

576x0_24913___jpg____6_66f30262.jpg


1929. Пачала працаваць адмысловая камісія ЦК УКП(б) па абследаванні практыкі правядзення нацыянальнай палітыкі ў БССР. З яе крытычнага дакладу ўлетку гэтага года пачалася новая хваля рэпрэсіяў перадусім супраць нацыянальнай інтэлігенцыі.
10 траўня
1894. У Бярозе, што на Брэстчыне, нарадзілася папулярная яўрэйская пісьменніца і перакладчыца Кадзя Маладоўская.

kadzja_maladouskaja.jpg


Жыла і працавала ў Польшчы, Ізраілі, ЗША. З адным яе перакладам адбылася кур'ёзная гісторыя. Маладоўская сама пісала дзіцячыя вершы, а аднойчы выдатна пераклала на ідыш вядомы верш «Багаж» Самуіла Маршака.

02_22.jpg


Праз нейкі час склалася легенда, што гэта Маладоўская — аўтарка арыгінальнага тэксту, а Маршак скраў яго, пераклаўшы.на рускую мову