БагатаДата 16–22 лістапада

Ці ведаеце вы, што такое «дэбют Верасава»? І што аўтар гімну БССР пісаў лібрэта да операў ды балетаў? Пра гэта — у традыцыйным аглядзе.

international_day_for_tolerance9.jpg

16 лістапада

Міжнародны дзень талерантнасці.

1914. У вёсцы Пятровічы Смалявіцкага раёна на Міншчыне нарадзіўся пісьменнік і перакладчык Язэп Семяжон (сапраўднае прозвішча — Семяжонаў). Перакладаў з болей як дзясятка моваў. У яго перакладах на беларускай мове пабачылі свет: «Кароль Лір» Шэкспіра, «Жанна д’Арк» Твэна, «Пан Тадэвуш» Міцкевіча, зборнікі вершаў Байрана, Бёрнса ды іншыя творы.

Язэп Семяжон 

Язэп Семяжон 


17 лістапада

Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў Беларусі (адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада). Міжнародныя дні студэнтаў і неданошаных дзяцей, а таксама Сусветны дзень памяці ахвяраў ДТЗ.

student.jpg


1574. Заснавана друкарня Мамонічаў у Вільні — Пятром Мсціслаўцам на грошы магілёўскіх купцоў і грамадскіх дзеячаў ВКЛ Кузьмы ды Лукі Мамонічаў. Тут было выдадзена каля сотні кніг, у тым ліку рэлігійная літаратура і заканадаўчыя акты — «Псалтыр», Статут ВКЛ, «Трыбунал абывацелям Вялікага Княства Літоўскага». Фінансавалі друкарню таксама браты Зарэцкія. Ужо праз два гады паміж Мсціслаўцам і Мамонічамі ўзнік канфлікт. Паводле суду, друкарскае абсталяванне адыходзіла першаму, а кнігі — братам-фундатарам. У выніку друкарня зачынілася.


18 лістапада

1979. У Мінску памёр шахматыст Гаўрыла Верасаў, шасціразовы чэмпіён Беларусі. Аўтар сістэмы «Дэбют Верасава» (1. d4 d5 2. Кc3 Кf6 3. Сg5).


19 лістапада

Дзень ракетных войскаў і артылерыі ў Беларусі, а таксама Міжнародны мужчынскі дзень, Дзень жаночага прадпрымальніцтва і Сусветны дзень прыбіральні.

1784. У вёсцы Волька на польскім Падляшшы нара­дзіўся славіст і багаслоў Міхал Баброўскі. Адзін з пачынальнікаў беларусазнаўства, першы скарыназнаўца. Адкрыў Супрасльскі кодэкс (ці рукапіс) — кананічны помнік раннеславянскай літаратуры XI стагоддзя.


20 лістапада

Сусветныя дні дзіцяці і педыятра.

1130585.jpg

1934. У Магілёве нарадзіўся шахматыст Леў Палугаеўскі. Двухразовы чэмпіён СССР.


21 лістапада

Сусветныя дні тэлебачання, філасофіі і вітанняў.

1899. У вёсцы Сялітранка Барысаўскага раёна на Міншчыне нарадзіўся пісьменнік і крытык Міхась Клімковіч. Першы старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў. Аўтар тэксту гімна БССР «Мы, беларусы», напісаў лібрэта да операў і балетаў «Князь-возера», «Кастусь Каліноўскі», «Апошні вечар на хутары». Дарэчы, гімнам кампазіцыя на верш Клімковіча і музыку Сакалоўскага была зацверджаная ў 1955 годзе, праз некалькі месяцаў пасля смерці аўтара тэксту.


22 лістапада

Дзень сыноў.

1934. У Новай Адэсе (Мікалаеўская вобласць Украіны) нарадзіўся паэт Анатоль Папярэчны, аўтар вершаў, на якія напісаныя многія папулярныя на постсавецкай прасторы песні. У тым ліку ў суаўтарстве з беларускімі кампазітарамі і якія выконвалі беларускія спевакі ці гурты. Напрыклад, «Белы бусел ляціць» ды «Алеся».

Кузьма Чорны

Кузьма Чорны

1944. У Мінску памёр пісьменнік Кузьма Чорны (сапраўднае імя — Мікалай Раманоўскі). Пры канцы 1920-х гадоў — старшыня літаратурнага аб’яднання «Узвышша». У 1938 годзе быў арыштаваны і 8 месяцаў прасядзеў у турме. Вядомыя кнігі: «Пошукі будучыні», «Млечны шлях», «Трэцяе пакаленне», «Бацькаўшчына», «Зямля», «Насцечка».