Грунвальд, Орша: як знакамітыя бітвы бачыць штучны інтэлект

Як выглядалі бітвы, якія адгукаюцца ў сэрцы пачуццём гонару за продкаў? Існуе невялікая колькасць ілюстрацый. Аднак больш падрабязна паглыбіцца ў старажытныя падзеі дазволіў штучны інтэлект. З яго дапамогай мы паспрабавалі ўявіць хвіліны на палях змагання Вялікага Княства Літоўскага. Запрашаем у гераічнае мінулае.

hrunvald__16__logo.jpg

Напачатку падкрэсьлім, што на ідэальнае гістарычнае супадзеньне дэталяў, такіх, як амуніцыя, рэльефы мясцовасьці і сьцены замкаў паўплываць немагчыма, таму пэўныя адхіленьні прысутнічаюць. Зрэшты, дакумэнтальных фотаздымкаў тых падзеяў не існавала, таму і вядомыя дагэтуль выявы бітваў таксама можна разглядаць у пэўнай ступені ўмоўна.

Грунвальдзкая бітва

hrunvald__41__logo.jpg


Гэта была вызначальная бітва Вялікай вайны 1409—1411 гадоў, якая адбылася 15 ліпеня 1410 году паміж саюзным літоўска-польскім і тэўтонскім войскамі.


Саюз Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства пад кіраўніцтвам вялікага князя Вітаўта і адпаведна караля Ягайлы здабыў вызначальную перамогу над войскам Тэўтонскага ордэну, якое кіравалася вялікім магістрам Ульрыхам фон Юнгінгенам.

hrunvald__46__logo.jpg


Большасьць крыжацкіх рыцараў была забітая або ўзятая ў палон.

hrunvald__7__logo.jpg



Гэта была бітва за выжываньне.


Бітва пад Воршай

vorsza__22__logo.jpg

Канстантын Астрожскі, кіраўнік арміі ВКЛ
Гэта была найбуйнейшая бітва ў вайне Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў, якая адбылася паміж літоўскім і маскоўскім войскамі 8 верасьня 1514 году на паўночным усходзе ад Воршы, на рацэ Крапіўне.

vorsza__25__logo.jpg


Аршанская бітва — адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Эўропы ў пачатку XVI стагодзьдзя.

vorsza__27__logo.jpg


vorsza__11__logo.jpg

vorsza__26__logo.jpg


Перамога ў ёй дала Вялікаму Княству Літоўскаму магчымасьць вярнуць захопленыя супраціўнікам Дуброўна, Амсьціслаў і Крычаў.


Больш цікавых малюнкаў можна знайсьці ў адмысловым Instagram — Беларусь Мінулая.