Шляхта і сяляне: як нашых продкаў бачыць штучны інтэлект
Як выглядалі продкі кожнага з нас у мінулых стагоддзях? Сцэны са звычайнага жыцця шляхты і сялян, а таксама іх партрэты мы стварылі дзякуючы нейрасетцы. Вы сапраўды можаце ўявіць, што вобразы, якія ўбачыце ў матэрыяле, адпавядаюць вашаму прапрапрапрадзеду і бабулі, якіх вы ніколі не бачылі. Розныя эпохі, розныя людзі. Запрашаем зазірнуць у мастацкае мінулае.

Напачатку падкрэсьлім
пэўную ўмоўнасьць вобразаў, якія прапануем да разгляду. Гістарычныя хібы ў
вопратцы ці дэталях — непазьбежныя, бо і аўтар малюнкаў ствараў іх на падставе
той інфармацыі, якая дайшла да нашых часоў. Таму прафэсійныя гісторыкі ці
рэканструктары, спадзяемся, таксама аднясуцца з разуменьнем і гумарам.

Давайце распачнем з некаторых сцэнаў ранейшага вясковага жыцьця беларусаў.



А тут паглядзім на шэраг партрэтаў шляхты Вялікага Княства Літоўскага.



Зазірнём у карчму:
месца, дзе пасьля келіха-другога распачыналася весялосьць, альбо наадварот — абуджаліся драматычныя памкненьні, што прыводзілі часам да трагічных вынікаў.
Чаго было больш — ведае толькі кожная канкрэтная карчма.




Справа абароны Айчыны ад ворага — непасрэдны абавязак кожнага шляхціча.



Чыстая прыгажосьць адлюстроўваецца на гэтых партрэтах шляхцянак і сялянак часоў Вялікага Княства Літоўскага.



Калі чакаеш у госьці старога знаёмага з суседняга маёнтка альбо даўняга крэўнага, неабходна абраць у меру сьвяточны строй і сустракаць запрошаных.



Вашая прапрапрабабуля з Менскага рэгіёну магла выглядаць менавіта так.


А ваш продак па мужчынскай лініі, якія паходзіць са шляхты і жыў на Наваградчыне, мог мець наступныя рысы твару.



Магчыма, хтосьці з герояў нашай падборкі быў падобным да вашых сваякоў?
Больш цікавых малюнкаў можна знайсьці ў адмысловым Instagram — Беларусь Мінулая.