Ушанаванне памяці вязняў Бярозы-Картузскай

17 верасня 2011 года сябры Руху Салідарнасці “Разам, секцыі “Мемарыял, актывісты грамадскага аб’яднання “Наша пакаленне, прадстаўнікі моладзі ўшанавалі памяць ахвяраў Бяроз-Картузскага ізаляцыйнага лагеру, які дзейнічаў у часы міжваеннай Польшчы з чэрвеня  1934 па 17 верасня 1939 года.



95e62984b87e90645a5cf77037395959.JPG

17 верасня 2011 года сябры Руху Салідарнасці “Разам, секцыі “Мемарыял, актывісты грамадскага аб’яднання “Наша пакаленне, прадстаўнікі моладзі ўшанавалі памяць ахвяраў Бяроз-Картузскага ізаляцыйнага лагеру, які дзейнічаў у часы міжваеннай Польшчы з чэрвеня  1934 па 17 верасня 1939 года.
Удзельнікі акцыі ўсклалі вянок і кветкі, запалілі знічкі і праспявалі гімн-малітву “Магутны Божа ля мемарыяльнага помніка палітвязням. Намеснік старшыні Руху салідарнасці “Разам Аляксандр Макаеў звярнуўся да ўдзельнікаў акцыі:
17 верасня сімвалічная для нас дата. Бо ў гэты дзень адбыўся так званы “вызваленчы паход Чырвонай арміі ў землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Гістарычная дата “ўз’яднання народаў прынесла на землі Беларусі і Украіны шмат пакутаў. Спадзяюся, што ў хуткім часе гістарычная справядлівасць будзе адноўлена, а сапраўдныя героі — нацыянальныя культурныя, палітычныя беларускія і ўкраінскія дзеячы будуць належным чынам ушанаваны на дзяржаўным узроўні. Мы не павінны забываць, што ў гэтай турме катаваліся людзі, якія змагаліся за незалежнасць сваіх краінаў.
Ад імя ўкраінскага народу на акцыі выступіла старшыня аб’яднання пенсіянераў “Наша Пакаленне Таццяна Зёлка. Украінка па паходжанні і беларуская актывістка выступіла на ўкраінскай мове:
  — Від імені всіх українців хочу звернутися до присутніх, щоб Ви вшановували пам'ять тих представників Україні, мучеників, які тут сиділи, над якими знущалися, що билися як за "Вільно" Україна, так і за вільну Білорусь. Пам'ятайте героїв Україні і Білорусії.
Спадарыня Аўгіння Багінская ў прыгожым строі з нацыянальным арнаментам дадала каларыту акцыі. Здаецца, без яе добрага настрою і бел-чырвона-белага сцяга не абыходзіцца ніводнае гісторыка-культурнае мерапрыемства.
Спадарыня звярнулася да моладзі:
— Я маю гонар казаць, што была сведкай адраджэння нашай мовы і культуры, і тых святочных падзей, калі 19 верасня 1991 года спрадвечныя беларускія сімвалы бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня — вярнуліся сімваламі нашай дзяржавы. Мой абавязак зараз, у сталым узросце, падтрымліваць такія акцыі - каб памятала і ведала моладзь. Што беларуская гісторыя мае багата сапраўдных герояў, пакутнікаў, якія праславілі не толькі нашу краіну, але і замежныя. Што Беларусі не трэба чужога — у назовах вуліц і праспектаў. Што нам непатрэбна сімволіка, прыдуманая і навязаная па загаду Сталіна ў 1951 годзе.  Нам трэба шанаваць і адраджаць сваё.
Удзельнікі акцыі наведалі казармы былога лагеру.  Тут адбывалі пакаранне палітычныя апаненты Ю. Пілсудскага, польскія радыкалы, ўкраінскія, беларускія нацыянальныя дзеячы, габрэі, прадстаўнікі іншых нацыянальных меншасцяў.  Стварэнне гэтага лагера, пад які былі прыстасаваны былыя расійскія казармы, рэжым Пілсудскага матываваў ростам “тэрарызму на пачатку 1930 гадоў. Канкрэтна — забойствам дзеячам ОУН Грыгорыем Мацэйка міністра ўнутраных спраў Польшчы Браніслава Перацкага.

2_0.jpg


Палонныя лагеру катаваліся знясільваючай працай і голадам, у дадатак да іх ўжываліся жорсткія, ўдасканаленыя катаванні, якія  падаўлялі пачуццё уласнай годнасці і нацыянальнага самавызначэння.  
Непадалёк ад канцлагеру знаходзіцца разбураны кляштар каталіцкага картузіянскага ордэна, муры якога заклаў сын Льва Сапегі — Казімір. Будынак мае сваю шыкоўную гісторыю, але, якая аднак, не выратавала яго ад разбурэння і вандалізму.
На зваротным шляху ўдзельнікі акцыі наведалі сучаснага палітвязня, лідара “БХД Паўла Севярынца, які адбывае пакаранне трыма гадамі хіміі ў вёсцы Куплін за падзеі 19 снежня 2010 года. Палітык распавёў пра сваю працу на фермерскай гаспадарцы “Бардо, куды яго накіравалі па загаду спецкамендатуры, пра ўмовы ўтрымання на “хіміі, якой, па словах Паўла, не засталося больш нідзе, нават на прасторах былога Савецкага Саюзу, акрамя Беларусі. П. Севярынец выказаў занепакоенасць умовамі ўтрымання ў турме Зміцера, Дашкевіча, Мікалая Аўтуховіча, Мікалая  Статкевіча і іншых палітвязняў. Ён перадаў прывітанне на волю ўсім беларусам і заклікаў да кансалідацыі беларускага грамадства.
Фота: Павел Севярынец,  Аляксандр Макаеў.  Фота аўтара