«Не адчынім — дзверы выламаюць». Як праходзілі ператрусы ў «пратэсным» доме на Дзяржынскага ў Мінску
Пачынаючы з мінулага тыдня, у жыхароў «пратэстнага» дома на праспекце Дзяржынскага, 119 у Мінску ідуць ператрусы. «Да мяне дзесьці ў 7 раніцы прыйшлі двое супрацоўнікаў у цывільным і двое панятых. У іх была пастанова на ператрус у рамках крымінальнай справы. Мой статус быў паказаны як "сведка"», — распавядае адзін з жыхароў шматпавярхоўкі, да якога прыйшлі. У чым сутнасць крымінальнай справы і па якім прынцыпе выбіралі тых, у каго прайшлі ператрусы, людзі не ведаюць. Zerkalo.io даведалася падрабязнасці візітаў сілавікоў.