Пакаралі маладзечанскіх лыжнікаў: мужчынам — суткі, амаль усім жанчынам — штрафы

14 лютага пад Маладзечнам затрымалі 19 чалавек. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. «Рэгіянальная газета» даведалася, якое пакаранне яны панеслі.

photo_2021_02_14_16_54_45_696x391.jpg

20 сутак атрымаў адзін мужчына, у астатніх сямі — 15 сутак. Таксама 15 сутак далі двум жанчынам. Штрафы атрымалі дзевяць жанчын — ад 25 да 30 базавых велічынь.

Усіх судзілі ў будынку Маладзечанскага РАУС.

14 лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі пад Маладзечна 19 лыжнікаў. Тыя выехалі за межы гораду, дзе былі аточаныя сілавікаміі. Іх завезлі ў Маладзечанскі РАУС, абвінаваціўшы ва ўдзеле ў несанкцыяваным масавым мерапрыемстве.

Цытата МУС стасоўна здарэнню: «Пад выглядам катання на лыжах сабралася група каля 20 чалавек і ўчыніла несанкцыянаваны мітынг з выкарыстаннем БЧБ-сімволікі». Актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства, 11 жанчын і 8 мужчынаў, затрыманыя і дастаўленыя для разбору ў райаддзел».