Журналістку Вольгу Быкоўскую вызвалілі праз некалькі гадзін пасля затрымання

Яна паехала на суд у якасці сведкі па справе незалежнага журналіста Юрыя Дзешука з Бярозаўкі. Там і была затрыманая. Балазе, ненадоўга.

156029745_10223572143764279_6333561940039461283_o.jpg

Сёння ўвечары Вольгу Быкоўскую вызвалілі з міліцыі ў Лідзе. Пра гэта яна паведаміла сама на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Адпусцілі. Ледзь не афармлялі ўжо. Але кіраўніцтва вывучыла пасведчанне БелаПАН, маёр Рабушка, які нас злавіў каля суда, прынёс прабачэнні і адпусціў», — напісала журналістка.