Журналісту і актывісту Юрыю Дзешуку далі штраф 1450 рублёў.
Суддзя Ігар Кашко прызнаў журналіста вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Артыкул 23.34 у дзеянні.
Нагадаем, міліцыя пачала пераслед больш як 30 грамадзян Беларусі
пасля таго, як 18 студзеня яны ў будынку Лідскага райсуда воклічамі «Ганьба!» і
«Жыве Беларусь!» адрэагавалі на прысуд мясцоваму актывісту Вітольду Ашурку.
Вітольду прысудзілі 5 гадоў калоніі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, перадае «Белсат».