85 сутак на ўсіх. У Пінску за здымак у лесе асудзілі шасцярых чалавек
Напярэдадні Дня міліцыіі група жыхароў Пінска зрабілі калектыўны здымак у прылеглым лясным масіве. У руках пінчукі трымалі расцяжку з надпісам «З Дном міліцыі», а таксама БЧБ-сцягі. За гэта на суткі адправілі нават бацьку-адзіночку і інваліда.
![200170000366_241800.jpg 200170000366_241800.jpg](/img/v1/images/200170000366_241800.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння ў Пінску судзілі мясцовых жыхароў, якія напярэдадні Дня міліцыі сфатаграфаваліся ў лесе. Сілавікі палічылі гэта несанкцыяваным масавым мерапрыемствам і затрымалі мінімум шасцярых чалавек, піша «Белсат».
У выніку адбыўся суд. Вячаслаў Стогараў, Сяргей Будкевіч,
Зміцер Ларыёнаў і Аляксандр Лявошка атрымалі па 15 сутак арышту. Дзяніс Сядых, які адзін выхоўвае непаўнагадовае дзіця, таксама асуджаны на 15 сутак, а інвалід трэцяй групы Сяргей Сцепанюк правядзе ў няволі 10 сутак.