Прасіў на судзе штраф, бо ў суботу вяселле. Праграміста арыштавалі за БЧБ-адзенне на лоджыі

Пра яшчэ адзін прысуд за адзенне белага і чырвонага колераў на балконе распавядае тэлеграм-канал Вясна назірае.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Па пратаколе ён «з мэтай публічнага выказвання сваіх палітычных інтарэсаў правёў масавае мерапрыемства, а менавіта пікетаванне шляхам размяшчэння на шкленні акна здымнай кватэры элементаў адзення бел-чырвона-белай расфарбоўкі». Справу разглядала суддзя Марыя Ярохіна.
Максіма затрымалі яшчэ ў пятніцу 12 лютага і змясцілі да суда на Акрэсціна. На судзе хлопец вельмі прасіў суддзю прызначыць яму штраф, а не караць «суткамі», бо ў яго ў суботу 20 лютага адбудзецца вяселле.
Непахісная суддзя Ярохіна ўсё роўна пакарала Максіма Нікольскага адміністрацыйным арыштам, але толькі 7 суткамі. На волю хлопец выйдзе за дзень да свайго вяселля.