100 студэнтаў і выкладчыкаў гістарычнага факультэта БДУ напісалі ліст у абарону БЧБ-сцяга

Ліст накіраваны ў Палату прадстаўнікоў і адміністрацыю Лукашэнкі.

1526299668_290e72ec27ec6608af9e82fb629d5ba1.jpg

Студэнты і выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ сабралі і адправілі ў Палату прадстаўнікоў і адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі 100 «жывых» подпісаў супраць прызнання бела-чырвона-белага флага экстрэмісцкім, паведамляе «Вольны прафсаюз БДУ».

Гэта, падкрэсліваюць аўтары, шостая частка ад усіх студэнтаў факультэта, і гэта ўлічваючы дыстанцыйнае навучанне.

«На абарону гэтага сімвала ўсталі ўсе неабыякавыя беларусы: падпісвалі петыцыі, адпраўлялі лісты, запісвалі звароты. У нас не адняць нашу гісторыю! Жыве Беларусь! Жыве БДУ!» — гаворыцца ў звароце.

200165900959_127840.jpg